Гісторыі ў прыцемках (зборнік). Зміцер Дзядзенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гісторыі ў прыцемках (зборнік) - Зміцер Дзядзенка страница 5

СКАЧАТЬ кінуў яшчэ адзін чэпкі позірк на адкрытую старонку. «Рукапісны траўнік XVІІІ ст.» – вялікія літары загалоўка здалёк кідаліся ў вочы.

      – А цяпер чытаеце пра травы. І як? Падабаецца? Тут жа, відаць, пра цемрашальства якое-небудзь.

      Доктар уважліва паглядзеў на пацыента. Вітушынскі адчуў сябе так, нібы яму пачынаюць ставіць дыягназ. «Як карась на патэльні», – недарэчна падумалася яму.

      – Ды не тое каб вялікае ўжо там цемрашальства было – гэта ж навуковы артыкул. Пра знойдзены старадаўні рукапіс. Вось глядзіце, колькі нашыя продкі ўжывалі розных траваў для медычных мэтаў. Баркуном сцябалі па нагах, каб яны не балелі. Руту ўжывалі пры сардэчных, нервовых і жаночых хваробах. Трыпутнік – пры запаленнях ды пашкоджаннях скуры. Святаяннік – ад малакроўя, пры крывацёках, ад крывавай бягункі, для гаення ранаў, пры лекаванні апёкаў. Узвар ад яго, ад святаянніка, атрымліваецца чырвоны, «родны» з кроўю. Таму і карысталіся ім для «прыбаўлення крыві».

      Скарына скептычна ўзяў альманах:

      – І вы верыце гэтаму траўніку-страўніку? Асабліва калі ўлічыць, што пры карыстанні ўсімі гэтымі травамі абавязкова трэба прыгаворваць што-небудзь гэткае: «На моры, на лукамор’і стаіць вярба, на той вярбе сем сот галля, а ў том галлі звіта лапухова гняздо, а ў тым гняздзе ляжыць Евацарыца…» Гэта ж чорт ведае што такое! Вы ж адукаваны чалавек… Няўжо вы сапраўды верыце ў існаванне пералёттравы, якая выконвае ўсе жаданні? Ці ў разрыў-траву, якая адчыняе ўсе замкі ды засовы? Гэта ж усё казкі, прыдуманыя ад людской неадукаванасці. Вунь у вашым траўніку пішуць, што цыбуля ды часнык адганяюць ліхія чары ды нячыстую сілу… У дваццатым стагоддзі жывём! Эпоха тэхнічнага прагрэсу!

      Антон на скептычную доктараву ўсмешку не зрэагаваў, запярэчыў сур’ёзна:

      – Можна ж не браць пад увагу ўвесь гэты старэчы фальклор. А вось вам як доктару, пэўна, было б цікава пра ўсе гэтыя травы даведацца.

      – Мне? Нецікава! Я ж хірург, а не тэрапеўт, – перавёў размову на жарт Скарына. – Давайце агледзім вашу нагу.

      Сённяшні агляд быў нядоўгім.

      – Ну вось, правая ў вас цяпер амаль такая ж, як і левая. Варта было б вас выпісаць, а то, лічы, здаровы чалавек ляжыць, займае месца.

      – Дык я б не супраць, – Вітушынскі пажвавеў. – А што, можаце выпісаць?

      Доктар задуменна агледзеў яшчэ раз нагу Вітушынскага:

      – Выпісаць можна, але паназіраць за вашым станам я б яшчэ хацеў. Вы калі атрымалі гэтае раненне? На фронце? Франтавая разведка? Ах, яшчэ ў пятнаццатым годзе… Ведаеце, я вам вось што прапаную. Вы ж у нас праездам, так? У нас у горадзе, як ведаеце, ёсць гатэлі «Адэскія нумары», «Кіеўскія нумары». Але я вам не раю туды сяліцца: прусакі, ведаеце, клапы, рэдка мяняюць пасцельную бялізну, дый увогуле… Ёсць яшчэ гатэль «Брыстоль». Аднак, мне здаецца, чым больш гучную назву даюць гатэлю, тым менш дбаюць пра ўтульнасць і чысціню. Пажывіце тыдзень-другі ў мяне ў доме. Ён, праўда, амаль на самым краі горада. Але вялікай бяды тут няма: горад у нас невялікі, таму заўсёды СКАЧАТЬ