Название: Гісторыі ў прыцемках (зборнік)
Автор: Зміцер Дзядзенка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
isbn: 978-985-711-99-05
isbn:
Маё ўзрушэнне было настолькі моцным, што я проста не мог уседзець на месцы – я пайшоў бадзяцца па горадзе. Перада мной адкрыўся цуд! Я фактычна быў у нечым уладальнікам легенды, і адзін я ва ўсім свеце ведаў, што легенда існавала насамрэч. А магчыма… Магчыма, яна існуе і дагэтуль!
Толькі позна ўвечары, вяртаючыся дадому, я заўважыў, што ў той зусім не спякотны кастрычніцкі дзень я сышоў з дому ў пінжаку і хатніх тапачках. Падазраю, што сустрэчныя на мяне касавурыліся, але прынамсі нікога са знаёмых я не напаткаў.
Цяпер мяне больш не цікавіла, у якія краіны пасольствы вывозілі яйкі птушкі Рух. Іншае сталася маёй ідэяй фікс – цяпер мне карцела знайсці самое яйка. Як апантаны, я перагортваў старонкі манускрыптаў і тоўстыя старонкі судовых кніг – у гэтым папяровым моры я шукаў сваю перліну, адгадку сваёй таямніцы. Адкуль браліся яйкі таямнічай птушкі? Калі іх вывозілі раз-пораз, значыць, аднекуль іх бралі! Адкуль? Ці жылі ў нас птушкі Рух? Альбо недзе захавалася цэлае радовішча тых яек? Калі яны захаваліся з нейкіх дагістарычных часінаў, то, магчыма, гэтым і тлумачыцца тая акалічнасць, што з яек з’яўляліся каменныя статуі? Безліч пытанняў апанавала мяне, і я не мог даць адказы на іх.
Мангол моўчкі слухаў, зрэдзьчас згодна ківаючы. Інструкцыі, дадзеныя яму, былі дакладныя. Калі акулярнік захоча гаварыць – хай гаворыць: усё сказанае ім запісваецца на ўключаны магнітафон. Пакуль акулярнік гаворыць, Мангол не павінен замінаць яму…
Чытанне старадаўніх манускрыптаў апанавала мяне. Цяпер я чытаў уперамешку: мемуары магнатаў ішлі следам за судовымі справамі, алхімічныя зборнікі ляжалі ў адным стосе з кнігамі па вядзенні гаспадаркі, трактаты па мастацтве ў маіх руках змяняліся трактатамі для паляўнічых. Мне адкрываўся нечуваны сусвет! Я нават не ўяўляў, колькі астролагаў і алхімікаў жылі ў нашым краі. У іхных кампэндыумах і грымуарах я раз-пораз сустракаў згадку пра яйка птушкі Рух: разам з ім абавязкова згадвалася саламандра – сімвал агню. У кнігах па гаспадарцы таямнічае яйка фігуравала толькі мімаходзь: маўляў, яно можа стаць цудоўнай аздобай шляхецкага палацыка альбо сядзібы – і больш ані слова!
Самымі багатымі на згадкі былі, вядома ж, мемуары і судовыя кнігі. Не скажу, каб гэтыя дакументы нагадвалі даведнік па птушкагадоўлі, але прынамсі патрэбныя мне згадкі там можна было знайсці даволі часта. Якія гісторыі траплялі мне ў рукі! Напрыклад, Багуслаў Радзівіл ахвяраваў віленскім езуітам залаты каўчэжац італійскай работы і яйка птушкі Рух. Князі Друцкія-Любецкія судзіліся з магнацкім родам Стэткевічаў за валоданне яйкам птушкі Рух і лесам каля Баркалабава, прычым яйка ацэньвалася даражэй за лес. У скарзе каралю і вялікаму князю амсціслаўскі шляхціч Мядзвецкі СКАЧАТЬ