Полацк – горад памежны. Леанід Спаткай
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Полацк – горад памежны - Леанід Спаткай страница 6

Название: Полацк – горад памежны

Автор: Леанід Спаткай

Издательство: Издательские решения

Жанр:

Серия:

isbn: 9785449612724

isbn:

СКАЧАТЬ Чэрыкаўскі, бо 1-ы Гдоўскі быў перададзены ў склад 1-й Петраграцкай акругі. Па дакладу аператыўнага упраўлення Генеральнага штабу ў галоўнае упраўленне Генеральнага штабу ад 23 ліпеня 1918 г., па стану на 15 ліпеня ў гэтых пяці раёнах было 15 падраёнаў і 78 дыстанцыяў у якіх па штату павінна было быць 4679 памежнікаў.

      Згодна з загадам ГУПА ад 30 верасня 1918 г. у гэтым складзе 2-я Віцебская акруга цалкам прыняла пад ахову ўчастак дэмаркацыйнай лініі ўжо ад станцыі Новаселле чыгункі Пскоў – Луга (пасля вызваленне Пскова ад войск інтэрвентаў – ад паўднёвага берагу Пскоўскага возера) да берагу ракі Іпуть, на паўднёвы захад ад г. Суража.

      Амаль адначасова з фарміраваннем памежнай аховы дэмаркацыйнай лініі пачалі стварацца і памежныя надзвычайныя камісіі.

      Пачатак іх стварэнню паклала I Усерасійская канферэнцыя работнікаў надзвычайных камісій па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыей, больш вядомая як ЧК, якая праходзіла 11—14 чэрвеня 1918 г. у Маскве. Падчас разгляду чацвёртага пункту павесткі дня канферэнцыі «Барацьба з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй, ачышчэнне савецкіх органаў ад прымазаўшыхся элементаў і барацьба з бандытызмам і контррэвалюцыйным друкам» дэлегатамі былі выкрыты не толькі недахопы ў арганізацыі і дзейнасці памежнай аховы і мытных устаноў, але і сур’ёзныя хібы ў дзейнасці мясцовых ЧК.

      Адным з іх была адсутнасць надзейнай памежнай аховы і кантролю на мяжы, у выніку чаго «становішча на мяжы было вельмі трывожным». Выступоўцы адзначалі, што ў памежнай паласе квітнее спекуляцыя, узмацняецца шпіянаж, а прадажнасць старых кадраў памежнай варты спрыяе кантрабандзе і вывазу з рэспублікі ўсяго, што ўяўляе якую-небудзь каштоўнасць. У выніку дэлегаты канферэнцыі аднагалосна прынялі рашэнне: «Арганізаваць пры кожным абласным, губернскім Савдэпе, а таксама пры буйных павятовых Савдэпах, вузлавых чыгуначных цэнтрах, … у памежнай паласе стройную сетку надзвычайных камісій па барацьбе з контррэвалюцыяй і спекуляцыяй».

      Гэта рашэнне было падтрымана Старшынёй Усерасійскай Надзвычайнай Камісіі (ВЧК) Ф.Э.Дзяржынскім і ужо ў ліпені-жніўні 1918 г. усе губернскія і павятовыя ЧК уздоўж дэмаркацыйнай лініі былі перафарміраваны ў акружныя, участковыя і пунктовыя ЧК, а пры ВЧК быў утвораны памежны пададдзел.

      Такім чынам, са жніўня 1918 г. у паласе 2-й акругі памежнай варты пачалі дзейнічаць 13 памежных ЧК: Велікалуцкая (пазней – Смаленская) акружная і 12 участковых, у тым ліку – Полацкая. Таксама тут дзейнічалі некалькі пунктавых ЧК, размешчаных у вёсках памежнай паласы і 60 камісараў пунктаў пропуску.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «Литрес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на Литрес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, СКАЧАТЬ