Полацк – горад памежны. Леанід Спаткай
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Полацк – горад памежны - Леанід Спаткай страница 4

Название: Полацк – горад памежны

Автор: Леанід Спаткай

Издательство: Издательские решения

Жанр:

Серия:

isbn: 9785449612724

isbn:

СКАЧАТЬ Рэчы Паспалітай рускімі і прусскімі войскамі прывяла да яе другога падзелу, канвенцыя аб якім была заключана паміж Расіяй і Прусіяй у Санкт-Петербургу 12 (23) студзеня 1793 г. Згодна з гэтай канвенцыяй Расія атрымала Левабярэжную Украіну і значную частку сучаснай Беларусі. Новая мяжа Расійскай імерыі прайшла па тэрыторыі цяперашней Беларусі по лініі Друя – воз. Нарач – рака Дубрава – мяжы Віленскага ваявоцтва – Стоўбцы – Нясвіж – Пінск.

      У хуткім часе, згодна з імянным указам імператрыцы яшчэ ад 8 снежня 1792 г. №17090 «Аб распараджэннях у Польскіх абласцях, занятых Расійскімі войскамі», якім генерал-аншэфу М. М. Крэчатнікаву даручалася «Па устанаўленню [новых] губерняў, памежныя мытні перавесці ў зручныя месцы на новую мяжу, якія тады ўжо і вызначаны будуць», мытні і памежная варта былі пераведзены з ранейшых месцаў дыслакацыі, у тым ліку і з Полацка, на новыя.

      На германска-расійскай дэмаркацыйнай лініі

      Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 22 (9 па ст. ст.) снежня 1917 г. у Брэсце, дзе знаходіўся штаб галоўнакамандуючага германскім Усходнім фронтам, Савецкая Расія і краіны Чацвярнога саюзу пачалі мірныя перамовы, але 10 лютага (29 студзеня) 1918 г. кіраўнік савецкай дэлегацыі Л.Д.Троцкі выступіў з заявай аб заканчэнні вайны і поўнай дэмабілізацыі арміі па ўсяму фронту. Пасля гэтага савецкая дэлегацыя пакінула Брэст.

      18 лютага 1918 г. Германія аб'явіла аб заканчэнні часовага перамір'я і нямецкія войскі пачалі наступ па ўсяму фронту. Нават не наступ, а імклівае перамяшчэнне мабільнымі атрадамі па дарогам і чыгункам. Ужо 19 лютага немцы занялі Дрысу і Дзвінск, а 21 – Полацк…

      Полацк на дарэвалюцыйнай паштоўцы

      Толькі пасля захопу Пскова, Юр'ева (Тарту) і Рэвеля (Талліна) немцы пагадзіліся на працяг перамоў і дэлегацыя Савецкай Расіі выехала ў Брэст, дзе 3 сакавіка 1918 г. подпісала мірную дамову, прычым на больш цяжкіх умовах, чым прапаноўвалася ёй раней.

      Пасля заключэння Брэст-Літоўскай дамовы пачалося афармленне дэмаркацыйнай лініі, якую спачатку планавалася ахоўваць часткамі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, якія потым паступова, па меры іх стварэння, павінны былі замяняцца фарміраваннямі памежнай аховы. Аднак па умовам Брэст-Літоўскай дамовы Савецкая Расія абавязвалася дэмабілізаваць сваю армію, таму для аховы дэмаркацыйнай лініі было вырашана стварыць спецыяльную форму вайсковай арганізацыі – Заслону. З гэтай мэтай савецкі ўрад прыняў пастанову аб аб'яднанні ўсіх знаходзіўшыхся паблізу дэмаркацыйнай лініі вайсковых фарміраванняў, атрадаў Чырвонай Гвардыі і партызанскіх атрадаў ва ўчасткі атрадаў заслоны (УАЗ).

      3 сакавіка 1918 г. была прынята пастанова Камітэту рэвалюцыйнай абароны Петраграду №38, згода якой атрады, знаходзіўшыяся паміж лініяй Полацк – Веліж – Белы і р. Прыпяццю былі падпарадкаваны начальніку Заходняй групы атрадаў, штаб якога павінен быць выдзелены са штабу СКАЧАТЬ