Название: Плошча Перамогі
Автор: Ольгерд Бахаревич
Издательство: ЭК
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn:
isbn:
Таму прачнуцца было для Драхмана вялікай палёгкай. Падхапіўшы піку і асьцярожна вызірнуўшы з вузкай байніцы, ён пабачыў за некалькі крокаў ад брамы босага жаўнера, які, задраўшы галаву, абводзіў злоснымі вачыма гарадзкія муры. У руках жаўнера яшчэ дымілася стрэльба. А побач зь ім, апусьціўшы вочы, стаяла дзяўчына ў сіняй сукенцы і калупала пазногці. Можна было падумаць, што жаўнер напаў адзін на цэлы горад. І быў упэўнены ў сваёй перамозе!
Карацей, нічога не зразумела.
«Ты хто такі? – крыкнуў Драхман. – Ты страляў? Я табе зараз стрэлю!»
«Што, наклаў у штаны? – адгукнуўся жаўнер. – Думаў, вайна? Не, браце, вайна скончылася. З чым цябе і віншую! Адчыняй! Ды хутчэй варочай сваім тоўстым задам!»
Разважаючы, чаму той жаўнер так размаўляе – мае, пэўне, права? – Драхман спусьціўся да брамы, але адчыняць ня стаў. Паглядзеў у акенца, спытаў сувора:
«А ці ведаеш ты, што бывае за абразу каралеўскай варты? Я вартаўнік Драхман, я такіх, як ты, маю права адразу ў турму! Зараз арыштую імем караля – і табе на галоўнай плошчы бізуноў прапішуць! Ды столькі, што ні сесьці, ні ўстаць ня зможаш! А ну кажы, што табе трэба – і пакладзі сваю гармату!»
«Каму што прапішуць, гэта мы яшчэ пабачым! – дзёрзка адказаў жаўнер. – Пакуль мы ля Чорнай Скалы з басурманамі біліся, ты, Драхман, тут на вежы сядзеў, моцна спаў, добра жор! Калі ты яшчэ не дапёр, тоўстая скаціна, я – каралеўскі вястун Лёкса Шпуль! Яго Вялікасьць адправілі мяне з данясеньнем, а ты дрыхнеш тут, пакінуўшы горад без аховы, балбочаш, ды яшчэ пагражаеш. І ўсяляк замінаеш мне перадаць высокім асобам найважнейшую вестку! Раскажу ў палацы, як ты мяне перад брамай трымаў – і пойдзеш гаўно вазіць, замест таго каб на вежы сядзець спакойна на ўсім гатовым! Дзе гэта хто бачыў, каб каралеўскі вястун мусіў гадзіну ў браму грукаць і марнаваць порах, толькі каб цябе, тлустую асталопіну, пабудзіць!»
«Даруй, дружа! – замітусіўся Драхман, круцячы іржавае жалезнае кола, з дапамогай якога адчынялася брама. – Не пазнаў! Не падобны ты на вестуна, вось і даў я маху! Давай, давай сюды, заходзь!»
«А да каго ж я падобны? – злавесна засьмяяўся Лёкса Шпуль. – Вельмі цікава!»
«Ну… – разьвёў рукамі Драхман, прапускаючы вестуна і дзяўчыну. – Ходзяць тут усялякія. Кажуць, што ў горад могуць прабрацца шпіёны!»
«Шпіёны? – зарагатаў Лёкса Шпуль, ды толькі вочы ягоныя зусім не сьмяяліся. – Шпіёны зусім інакш выглядаюць, дурачыла. Шпіёну б ты адразу браму адчыніў, ды яшчэ пакланіўся б. Бо шпіёны з выгляду – самыя сапраўдныя паны. Шпіён бы на карэце прыехаў, з тройкай белых коней, ды ў золаце ўвесь. Ды з падробленым пашпартам. Шпіёны босыя ня ходзяць, запомні гэта, служака!»
«Дык што там? – спытаў успацелы Драхман, ад нецярплівасьці аж пачырванеўшы. – Мы іх? Скажы, ня муч! Ці яны нас? Не… Па вачах бачу, што – мы іх!»
СКАЧАТЬ