Плошча Перамогі. Ольгерд Бахаревич
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Плошча Перамогі - Ольгерд Бахаревич страница 6

СКАЧАТЬ І я застаўся жывы!»

      «Гэта і праўда проста… – сказала яна. – Паслухай і зрабі, як я скажу».

      «Як? Што ты можаш сказаць? Што ты можаш ведаць? Ты проста вельмі прыгожая ведзьма. Але хто ў здаровым розуме будзе слухаць ведзьму?»

      «Слухай, – сказала яна і легла да яго, паклала галаву яму на грудзі. – Ты можаш памерці. Ні за што. Проста паводле дурнога закону. Бо прынясеш ім благую вестку. Яны павесяць цябе. Так?»

      «Ну, – сказаў ён. – Гэта я і сам ведаю».

      «І ты лічыш гэта ня надта справядлівым».

      «А ты? Ясная рэч, я лічу гэта проста… проста жудасна несправядлівым. Сьвінствам я лічу гэта. Ясна? Я ордэн заслужыў! А яны мне шыбеніцу!»

      «Тады што табе замінае… – яна прыўзьнялася на локці і паглядзела яму ў вочы. – Што табе замінае прынесьці ім добрую вестку? Проста прыйдзі да іх і скажы, што кароль перамог».

      «Як гэта?»

      «Проста скажы ім, што кароль разграміў ворагаў і вяртаецца з багатай здабычай. Ты казаў, што Яго Вялікасьць вернуцца толькі праз тыдзень?»

      «Ну…»

      «За тыдзень ты прыдумаеш, што рабіць. Як уратавацца. Ты зможаш, вястун Лёкса Шпуль. Ведаеш, я думаю, ты вельмі разумны. І можа быць… Я думаю… Я мяркую… Што гэта ты мусіў бы жыць у палацы».

      «Я?»

      «Так, ты. Чалавек, які прайшоў праз агонь і ваду, які ацалеў і вярнуўся на радзіму, які пазьбегнуў шыбеніцы дзякуючы свайму розуму. Такі чалавек мае права на павагу і на месца каля стырна. Праўда, Лёкса?»

      «Лухта, – сказаў ён. – Лухта… А калі… А як? Не… Я не магу».

      «Цэлы тыдзень, Лёкса, – сказала яна. – Цэлы тыдзень жыцьця. Хіба ён бывае лішні? Але я маўчу. Рабі, як хочаш».

      «Але яны пачнуць распытваць…»

      «Мы прыдумаем, што ім расказаць», – сказала яна.

      «Мы?»

      «А ты думаеш, што кінеш мяне тут? Не, Лёкса. Я хачу стаяць на шыбеніцы побач з табой. Або цэлы тыдзень глядзець на галоўную плошчу з акна цудоўнага дома і назіраць, як вешаюць тых сапраўдных злачынцаў. Але з табой, Лёкса. Каралеўскі вястун, які нясе ў сталіцу такія прыўкрасныя, такія радасныя, такія доўгачаканыя навіны…»

      «Што за трызьненьне, – ён ускочыў. – Я не змагу!»

      «Я хачу ўратаваць цябе, – сказала яна і легла ў траву. – Проста раскажы мне, што гэта такое – бітва. Раскажы – і пабачыш сам, як лёгка параза робіцца перамогай. Калі ты ведаеш таямніцу словаў».

      2

      Шмат рознага люду трапляла некалі ў горад праз Паўднёвую браму. Заяжджалі ў яе багатыя купцы з вазамі, поўнымі дзівосных рэчаў, што працавалі самі па сабе, варта было толькі слова сказаць, а за слова трэба было выкласьці некалькі залатых; завітвалі звычайныя гандляры, везучы на продаж тое, што заўсёды можна прадаць у горадзе, бо горад вечна мае ў нечым патрэбу, нават калі яму ўсяго хапае; прыбывалі вандроўнікі ў дзіўных строях, на нізкіх кабылках, самі нізкарослыя ды з хітрымі насамі і вузкімі вачыма, і ніхто ня ведаў, што ў іх за справы ў сталіцы – але прапускалі і іх, бо што за горад без вандроўнікаў СКАЧАТЬ