Название: Канец адзіноты
Автор: Януш Леон Вишневский
Издательство: ЭК
Жанр: Современные любовные романы
isbn: 978-985-7210-41-1
isbn:
Ігаравы бацькі іх не ўзялі, абураныя тым, што нехта смее лезці ў іх жыццё. Яны тлумачылі, што акурат у тыя дні ў бабулі Ігарка залатое вяселле, а яно важнейшае за нейкую там экскурсію. Калі выявілася, што Ігар не едзе, Якуб таксама адмовіўся – упёрся, што без аднакласніка не хоча. Гэта было цяжка зразумець, бо хлопцы нават не сябравалі. У Якуба ўвогуле сяброў не было, а Ігар быў такім жа яго аднакласнікам, як іншыя.
Калі Якуб скончыў пачатковую школу і перайшоў у гімназію, яго ізаляцыя зрабілася яшчэ больш відавочнаю. Спачатку яны тлумачылі сабе гэта зменай атачэння, новым асяроддзем, сур’ёзнейшымі патрабаваннямі. Але яна сачыла за сынам з усё большай трывогай, бо часта бачыла яго задуменным, сумным, заглыбленым у сябе. Ён ішоў у школу, а па вяртанні хаваўся ў сваім пакоі, рабіў урокі, потым уключаў камп’ютар ці чытаў кнігі. Здаецца, менавіта тады ён вельмі аддаліўся ад бацькі, які захапляўся ім у дзяцінстве, а цяпер гэтак жа адкрыта выказваў сваё расчараванне сынам.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Сноски
1
Каб цябе чэрці ўзялі (ням.).
2
Слаўся, паэтычная вольнасць! (лац.)