Название: Канец адзіноты
Автор: Януш Леон Вишневский
Издательство: ЭК
Жанр: Современные любовные романы
isbn: 978-985-7210-41-1
isbn:
Спачатку яна не магла гэтага зразумець. Пачуўшы, што яна чакае дзіця, ён паводзіўся мярзотна. Яна ніколі не забудзе, што ён тады сказаў: «Ты ж жартуеш, праўда? Мы ж дамаўляліся! Ты не можаш са мной так! Я не гатовы! Ты абяцала! У мяне праекты на год наперад распісаныя! Ты са мной гэтага не зробіш!» Гэта быў адзіны раз у жыцці, калі яна была гатовая ад яго сысці. Але калі яна моўчкі пакавала валізкі, здарылася нечаканае. І гэта былі не ўпрошванні не кідаць яго, не прабачэнні. Гэта быў адзін сказ: «Я змянюся, павер мне».
Яна засталася.
І ўбачыла, што пасля таго выбуху з Ёахімам пачало рабіцца нешта незразумелае. З кожным днём ён усё больш нагадваў таго сябе, якім помніўся ёй з часу заручын і якім перастаў быць пасля шлюбу, калі яна ад яго аддалілася. Настолькі, каб паехаць у Парыж.
Гэта былі не змены, гэта было – так яна тады гэта бачыла – ператварэнне. Нежаданае спачатку дзіця раптоўна зрабілася чаканым і выпакутаваным. А Ёахім зрабіўся ўважлівым і чулым, пяшчотным і клапатлівым, як раней.
І гэта не было спектаклем, які муж граў, баючыся, што жонка сыдзе. Што б там ні казалі пра Ёахіма, крывадушнасць, няшчырасць і хлуслівасць былі не ў яго характары. Ён не быў стрыманым чалавекам, што пры яго просталінейнасці часта стварала яму рэпутацыю блазна ці ўвогуле палена неабчасанага. Не даводзіцца спрачацца, што калі даходзіла да непаразуменняў, канфліктаў ці дыскусій, Ёахіму не хапала ветлівасці і эмпатыі, і ён мог чалавека абразіць ці нават раніць. Колькі разоў яны праз гэта сварыліся! І ўсё ж яна аддавала перавагу яму перад брахуном і пазёрам.
У таго ператварэння была яшчэ адна прычына. Чаканне Якуба стала для іх абаіх часам трывогі і няпэўнасці. Да самага канца ўвогуле было невядома, ці ўбачыць дзіця гэты свет. Апошнія тры месяцы яна ляжала ў бальніцы на захаванні. У яе за плячыма ўжо быў адзін аборт, яна мела амаль трыццаць гадоў, і прагнозы былі не найлепшыя. Дактары часта паўтаралі, што варта быць гатовымі да ўсяго. Гэтае бездапаможнае чаканне і адмова думаць пра найгоршае на Ёахіма паўплывала мацней, чым на яе. Калі ж першынец урэшце нарадзіўся, то быў сапраўды маленечкі, дробненькі, з жаўтаватым зморшчаным цельцам. Дактары пацвердзілі, што ён абсалютна здаровы, і Ёахіма ахапіла эйфарыя.
З таго часу ён лічыў свайго сына ідэальным. Леварукасць, што ў пэўны момант стала відавочнай, гэты ідэал крыху парушала. Да спроб «выправіць» гэта – на шчасце, ненадоўга – далучылася і яна. А сёння сціскала зубы, калі ўспамінала, якой была ідыёткай. Не магла сабе прабачыць, што паддалася мужавым забабонам.
Калі Якуб з дзіцяці ператварыўся ў падлетка, падабенства паміж імі стала відавочным і ў іншых сферах. Як і яна, ён быў нясмелы, адстаронены і рэфлексіўны, але ўпарта стаяў на сваім, не зважаючы на меркаванне СКАЧАТЬ