Жонка на гадзiну. Андрэй Сідарэйка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Жонка на гадзiну - Андрэй Сідарэйка страница 8

СКАЧАТЬ такім няўдалым днём, зайшоў пасля працы ў краму, каб купіць малака. Ужо з якой нагі паднялася сёння прадаўшчыца, не ведаю, але яна ўбачыла, што я засяроджана разглядваю поліэтыленавы пакет, занепакоілася і насцярожана пацікавілася:

      – Штосьці не так?

      – Усё так, – адказваю, – тлустасць пазначана, завод-вытворца таксама. А вось тэрмін рэалізацыі знайсці ніяк не магу.

      Прадаўшчыца занепакоілася яшчэ больш.

      – А вы з санэпідстанцыі? – асцярожна і ласкава запыталася яна зноў.

      – Не, звычайны спажывец.

      – Ну і паводзьце сябе адпаведна, – параіла мне прадаўшчыца. – Няма чаго тут на пакет глядзець, усё адно, што бык на новае шула. І дадала: – Усе людзі, як людзі, бяруць і пытанняў не задаюць. Дый часу на гэта няма. Бывае, людзей у краме што селядцоў у бочцы. Якія тут пытанні? Тут сабе і абважыш, і рэшту недадасі. І ціха ўсё. А вы ўзнялі буру ў шклянцы вады. Цікавіць тэрмін рэалізацыі, дык і шліце лісты на пазначаны адрас. А некампетэнтнымі сваімі пытаннямі няма чаго тут прадстаўніка гандлю адрываць ад працы.

      «Змовіліся яны сёння, ці што?»

      – Выбачайце, – кажу, – адрываць прадстаўніка і ў думках не было.

      Я разлічыўся і мяне як ветрам з крамы садзьмула.

      У расчараванні так у той вечар і заснуў.

      А ўжо на наступны дзень, баючыся задаваць некампетэнтныя пытанні, я хутка разлічыўся ў краме і ўзяў у сталоўцы звычайныя катлеты па кошце адбіўных. Канечне, у краме крыху аблічылі і прадалі прадукт, тэрмін рэалізацыі якога даўно ўжо мінуў, а ў сталоўцы прыйшлося пераплаціць. Затое мне ветліва ўсміхнулася прадаўшчыца, а кухар, прыязна пахлопаўшы па плячы, пажадаў прыемнага апетыту.

      Цяпер я мог смела ісці да шэфа: з якой бы нагі ён ні ўстаў, мае надзвычай тактоўныя паводзіны яму спадабаліся б.

      Шчаслiвы дзень

      Новы шэф быў злым як авадзень. Не паспеў я спазніцца на працу, як выклікаў да сябе.

      «Ну, усё, – вырашыў я, – пэўна, звольніць сабраўся».

      Нерашуча пераступіў парог кабінета і раптам пачуў:

      – Вы, пэўна, стаміліся, дык сядайце, калі ласка. Я вас разумею: гэтыя трамваі, метро. Пакуль да працы дабярэшся, з ног звалішся.

      Я кінуў позірк на крэсла. У ім нікога не было.

      «Хто ж гэта са мной размаўляе? – падумаў я. – Ці, можа, мне гэта ўсё толькі здалося?»

      – Што ж вы стаіце? – пачуў я зноў. – Сядайце. А калі я што не так сказаў, то прабачце, калі ласка.

      Я няўпэўнена прысеў на першае крэсла, якое было бліжэй да выхаду, і ўрэшце ўбачыў шэфа. Ён стаяў спінай каля акна, трымаючы рукі ў кішэнях.

      – Як вашыя справы? – пачуў я зноў лагодны голас.

      «Ды гэта проста намеснік, таму і гаворыць так ветліва!» – падумаў я і няўпэўнена вымавіў:

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно СКАЧАТЬ