Название: На парозе раю
Автор: Зінаіда Дудзюк
Издательство: Четыре четверти
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Сучасная проза Беларусі
isbn: 978-985-581-006-4
isbn:
На папярэднім следстве я дала ілжывыя паказанні, што мая гаспадыня і суседкі вялі антысавецкія размовы. Гэта я зрабіла ад страху перад караю, якая мяне чакала. Страх – самае пачварнае пачуццё, ён забівае асобу. Яшчэ я сказала следчаму, што пісала лістоўкі, каб абараніць тых людзей, якія не ў стане здаць дзяржпастаўкі і заплаціць падаткі. Гэта таксама няпраўда. Сапраўдную прычыну цяпер вы ведаеце».
Юля адсунула папку, утаропілася ў акно. Яна думала пра тое, якая вузкая і стромка сцежка вядзе да шчасця, як цяжка трапіць у свет, дзе людзі любяць адзін аднаго шчыра і адкрыта, не хлусяць, не падманваюць, не гвалцяць, не здзекуюцца з іншых. Ёй не стала лягчэй ад таго, што яна даведалася праўду, з-за якой Клаўдзія Міхайлаўна апынулася ў халодным Бадайбо, наадварот, зрабілася яшчэ цяжэй ад спачування і адчування няўмення супрацьстаяць мужчынскай агрэсіі і вераломству. З боку Мартынюк гэты адчайны ўчынак быў рэваншам за зняверанасць, хлусню і абразу яе годнасці. Зрэшты, невядомая Вышанская таксама загінула з-за кахання і з-за жадання выжыць у жорсткім і несправядлівым свеце.
Юлі прыгадаўся Барыс, які ўвайшоў у яе жыццё як пераможца, а сам… Каханне, як Бог, існуе толькі для тых, хто ў яго верыць. Крыж, пастаўлены на магіле мёртванароджанага сына, перакрэсліў усе тыя светлыя дні і пачуцці (а яны ж былі!), якія яны пражылі з Барысам. Пражылі і выжылі да рэшты.
Яна міжвольна падумала пра вобразы літаратурных гераінь, на якіх выхоўвалася: самотная Сольвейг, што ўсё жыццё чакала свайго каханага, а ён прывалокся да яе нямоглым старым; ці вар’ятка Асоль, што чакала жаніха на караблі з чырвонымі ветразямі. Так, яна дачакалася, але нічога не гаворыцца пра тое, як было Асолі пасля ў бурлівым моры жыцця. Ці не ператварыўся яе прынц у дзікага монстра? Хто напісаў гэтыя творы? Слабыя мужчыны, няўпэўненыя ў сабе, якія прагнулі, каб іх кахалі проста таму, што яны ёсць на гэтым свеце. А хто гэтага не прагне?
Юля СКАЧАТЬ