Калядны харал. Чарлз Дыкенс
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калядны харал - Чарлз Дыкенс страница 7

Название: Калядны харал

Автор: Чарлз Дыкенс

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежная классика

Серия:

isbn: 978-985-6992-24-0

isbn:

СКАЧАТЬ ні спачыну. Безупынныя пакуты сумлення.

      – А ці хутка ты падарожнічаеш? – пацікавіўся Скрудж.

      – На крылах ветру, – адказаў прывід.

      – За сем гадоў ты, мусіць, адмераў нічога сабе адлегласць…

      Пачуўшы гэта, дух чарговы раз выдаў вусцішны крык і так жудасна загрымеў ланцугамі ў мёртвай цішыні ночы, што патруль меў бы ўсе падставы арыштаваць яго за парушэнне грамадскага парадку.

      – О, раб, двойчы раб сваіх заганаў! – ускрыкнуў фантом. – Не ведаць таго, што патрэбныя стагоддзі няспыннай працы несмяротных душаў, перш чым здзейсніцца ўсё наканаванае зямлі дабро! Не ведаць, што кожная хрысціянская душа, робячы дабро і выконваючы сваё хай сабе і сціплае прызначэнне, палічыць зямное жыццё занадта кароткім, каб прынесці ўсю магчымую карысць! Не ведаць, што ніякае раскаянне, колькі б яно ні доўжылася, не заменіць занядбанай пры жыцці магчымасці быць добрым! І я не ведаў гэтага! Не ведаў!

      – Аднак ты заўсёды быў добрым дзялком і чалавекам справы, Джэйкаб, – прамямліў Скрудж, які пачаў ужо прымерваць да сябе словы прывіду.

      – Чалавекам справы! – закрычаў дух, зноў заломваючы рукі. – Клопат пра людзей – вось мая справа. Грамадскі дабрабыт – вось мая справа. Дабрачыннасць, спачуванне, шчодрасць і спагадлівасць – вось мая справа. А грошы і гандаль – гэта толькі кропля ў бязмежным акіяне вызначаных мне абавязкаў.

      І прывід выцягнуў наперад руку з ланцугом, нібы менавіта ланцуг быў прычынай яго няўтольнага смутку, а пасля грымнуў ім аб падлогу.

      – У гэты час, пры канцы году, – сказаў прывід, – я пакутую найгорай. Чаму ішоў я калісьці ў натоўпе сваіх бліжніх з апушчанымі вачыма і ніколі не падымаў іх да блаславёнае зоркі, што прывяла трох вешчуноў да сціплага прыстанку? Чаму яе святло не скіравала мяне да хацінаў бедакоў?

      Скруджу ад такой размовы рабілася ўсё вусцішней. Ён задрыжаў як асінавы ліст.

      – Слухай мяне! – закрычаў дух. – Мой час на зыходзе.

      – Я спрабую, – сказаў Скрудж, – але пашкадуй мяне! Не гавары так заблытана, прашу!

      – Як атрымалася, што я з’явіўся перад табой у такім выглядзе, я не маю права казаць. Дзень пры дні я, нябачны, сядзеў каля цябе.

      Адкрыццё было не з прыемных. Скруджа зноў затрэсла, і ён выцер з ілба пот.

      – Гэта была не такая ўжо і лёгкая частка майго выкуплення, – працягваў прывід. – Сёння ноччу я прыйшоў папярэдзіць, што ты яшчэ маеш шанец і надзею пазбегнуць майго лёсу. Я прасіў для цябе гэтага шанцу, Эбенэйзер.

      – Ты заўсёды быў маім сапраўдным сябрам, – сказаў Скрудж. – Дзякуй.

      – Цябе наведаюць, – працягнуў прывід, – яшчэ тры Духі.

      Цяпер сківіцу ледзь не страціў Скрудж.

      – Гэта і ёсць той шанец і тая надзея, пра якія ты казаў? – спалохана спытаў ён.

      – Так.

      – Тады… тады лепей не трэба.

      – Калі яны да цябе не прыйдуць, – сказаў прывід, – мае дарогі ты не пазбегнеш. А таму СКАЧАТЬ