Калядны харал. Чарлз Дыкенс
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Калядны харал - Чарлз Дыкенс страница 3

Название: Калядны харал

Автор: Чарлз Дыкенс

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежная классика

Серия:

isbn: 978-985-6992-24-0

isbn:

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – На жаль, так, – адказаў джэнтльмен, – хаця я ахвотна сказаў бы, што іх даўно пазакрывалі.

      – Значыць, існуе яшчэ прымусовая праца, а закон пра бедных у сіле? – працягваў Скрудж.

      – І тое, і другое пакуль не адмянілі.

      – Ох, а я ўжо, паслухаўшы вас, спалохаўся, што ўсё гэта чамусьці скасавалі! – усклікнуў Скрудж. – Рады чуць, што памыліўся.

      – Усе гэтыя законы і ўстановы наўрад ці маюць на мэце хрысціянскі клопат пра душу і цела бедакоў, – запярэчыў джэнтльмен, – а таму мы вырашылі сабраць грошай, каб купіць няшчасным хаця б крыху ежы, піцця і цёплага адзення. Мы выбралі менавіта перадкалядны час, бо ў такія дні беднасць адчуваецца найвастрэй, а багацце дорыць найбольш радасці. Якую суму дазволіце запісаць пад вашым імем?

      – Ніякае! – адказаў Скрудж.

      – Вы хочаце ўнесці грошы ананімна?

      – Я хачу, каб мяне пакінулі ў спакоі, – адказаў Скрудж. – Калі ўжо вы пажадалі ведаць, чаго я хачу, вось вам мой адказ. Я не весялюся на Каляды і не магу выдаткоўваць грошы, каб весяліць лайдакоў. Я падтрымліваю ўстановы, пра якія казаў, і гэтага з мяне даволі. Тыя, хто цярпіць нястачу, могуць ісці туды.

      – Мала хто захоча туды пайсці – ужо лепш памерці.

      – Ну і хай паміраюць, – сказаў Скрудж, – і скарачаюць лішак насельніцтва. Да таго ж, прабачце, мяне гэта зусім не цікавіць.

      – Але гэта мусіць вас цікавіць! – запярэчыў джэнтльмен.

      – Гэта не мая справа, – абурыўся Скрудж. – Хай кожны займаецца сваімі справамі і не лезе ў чужыя. Мне дык сваіх цалкам хапае. Усяго найлепшага, джэнтльмены!

      Зразумеўшы, што спрачацца няма сэнсу, джэнтльмены зніклі за дзвярыма. Задаволены сабой, Скрудж вярнуўся да перарваных справаў весялейшы, чым звычайна.

      Тым часам цемра і імгла згусціліся так, што на вуліцы з’явіліся людзі з паходнямі, якія прапаноўвалі свае паслугі – ісці перад экіпажамі і асвятляць дарогу. Старадаўняя царкоўная званіца, чый даўно асіплы звон кожнага дня хітравата пазіраў на Скруджа з гатычнага акенца, зрабілася зусім нябачнай – здавалася, гадзіны і чвэрці вызвоньваліся дзесьці ў аблоках, і кожны ўдар суправаджаўся такім тоненькім бразгатаннем, быццам у звона ад холаду зуб на зуб не трапляе. Мароз мацнеў. У куце двара, што выходзіў на галоўную вуліцу, некалькі рабочых рамантавалі газавыя трубы, запаліўшы ў жароўні вялікае вогнішча, на якое сабраліся бесхацінцы. Яны грэлі рукі і зачаравана глядзелі на агонь. Забыты ўсімі водаправодны кран маркотна сцякаў вадой і пакрысе замярзаў, самотна пакрываючыся чалавеканенавісніцкай коркай лёду. Яркія вітрыны, у якіх ажно патрэсквалі ад гарачыні галінкі вастралісту, асвятлялі бляклыя твары мінакоў. Бакалейныя і мясныя крамкі ператварыліся ў шыкоўнае відовішча і нібыта цвялілі пакупнікоў – нельга было паверыць, што яны маюць хоць нейкае дачыненне да такой нудлівай справы, як гандаль і зніжкі. Лорд-мэр у раскошным палацы ўжо загадваў сваім пяцідзесяці кухарам і лёкаям не страляць варон, а рыхтавацца так, каб Каляды СКАЧАТЬ