Название: Імя грушы
Автор: Сяргей Балахонаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 985-6701-87-2
isbn:
– Табе лепей відаць, – нахабна кінула я. – Ты ж з ім больш знаўся. А гэта выяўна нейкі рэбус: і золата, і вакно, і лічба года, і тое, што ліст адрасаваны менавіта мне, а не табе, спадару Мечыславу ці Ірэне Галавацкай.
Павел у момант асекся.
– Зірнеце вы, Мечыславе, – падаў ён пасланне доктару.
– О, без сумневу загадка! – усклікнуў ён.
Выходзіла, я падманвала іх абаіх, штурхала да фальшывых развагаў. Але год Боўт увачывідкі недарэмна такі няўцямны прытачыў.
Доктар памеркаваў бясслоўна хвіляў колькі, потым аглядзеўся па бакох і ціхутка прашаптаў:
– Усё ясна. Ён дае знаць, што забойствы маюць палітычны характар.
– Адкуль вы ўзялі? – сцепануўся Павел.
– Восьмы сказ! – урачыста прамовіў Загорскі.
– І што? – уздыхнуў мой бядотны нарачэны.
– «Залатая тайна двух» – унія, вобразна – шлюбнае таемства Літвы і Польшчы ў Рэчы Паспалітай Двух Народаў. Бязладныя, але залатыя часы. «Прыемнасць людскіх грахоў» і далей – шляхецкія вольнасці і сармацкія норвы шляхты. «Неабмерзшая шыбка» – незніштожаная гістарычная памяць. Аднак сувязь гэтых вобразаў са злачынствамі хутчэй за ўсё прыхаваная ў лічбах года. З імі якраз і давядзецца галавы надламаць.
Павел прыкметна распружыўся, але тым не менш спытаўся пра мяне:
– Аднак чаму ліст задрасаваны да Наталлі?
– Паспешлівасць, – самазадаволена ўсміхнуўся доктар.
Такія тлумачэнні задавальнялі і мяне. Так трэба.
Я бачыла, што нарачэны захапіўся новай забаўкай, і пансіянаркі, з ліку смялейшых, цікавіліся ў мяне пра цалкавітую задуменнасць Паўла Аляксандравіча. Спадарыня Шрэйдар зусім нечакана запыталася пра Вайніслава: «Говорят, że ваш friend jest verschwinden? Schweige heist złoto!». Усё клапацілася пра навучэнак. Мы патлумачылі, што ніякіх турботаў з нашым сябрам нямашака, што ён проста выехаў па справах прыватных у Юга-Западны край. Нашыя словы троху знялі ейную арупленасць. Праўда Павел з няведамай прычыны перад ёю стаў троху заікацца. «Што з ім? Не перад вечам жа ён слова дзержыць», – падумалася мне, і я схацела пацалаваць майго мілага небараку. Але ўчасна агоўталася, успомніўшы, дзе знаходжуся і каго больш за ўсіх на гэтай дзікай планідзе кахаю…
Мы падаліся да Людвіка Ляхоўскага бяз яснага разумення свайго візіту, але з некаторым роспачлівым спадзевам. Спадар Людвік цікавіўся даўняй гісторыяй грэка-рымскай ды нават егіпецкай у звязку з гісторыяй беларускай. Ён быў перакананы ды імкнуўся давесці іншым, што словы «Гамер» і «Гомель» аднакарэнныя, што «Іліяда» і «Адысэя» напісаныя на старажытных дрыгавіцка-радзіміцкіх дыялектах, а імя галоўнага героя апошняй – Οδιςευς – мусіла дакладней гучаць як Одычэюць, бо багі былі да яго за малым выняткам зусім одычэлымі. Зірнуўшы на нашую паперчыну, ён без адвалокаў спытаўся, з каторых часоў спадар Боўт стаў менаваць мяне на такі невымоўна ласкавы манер. Гэта ў Людвіка звычка была такая – маўчаць, назіраць, СКАЧАТЬ