Название: Імя грушы
Автор: Сяргей Балахонаў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 985-6701-87-2
isbn:
– Даганяючы не нацалуешся, – настойліва сцвердзіла я і дадала, – але пастарайся быць непрыкметным.
Верагодна, Славу даймалі сумневы, ці не шампанам былі пакліканыя ўсе мае прамовы. На другі дзень я зусім не пашкадавала аб учарашнім, а спужалася толькі таго, што Славачка ў слушны час можна не прыйсці.
Але ён прыйшоў. Пацалаваў мне руку. Дастаў з сваёй торбачкі пляшку хатняга парэчкавага ліквору і пушку нечаканае раскошы – чакалядных цукерак, што прадаваў у нас ці то Эркерт, ці то Баброўскі. Я пачала балбатаць усялякую чаўпяжню, што зусім не станавіла зместу маіх сапраўдных мысляў. Слава ўсміхаўся і таксама казаў нешта бязмежна адцягненае. Выпіўшы па пары кілішкаў, мы перайшлі да фартэпіяна, бо мой любасны госць папрасіў пайграць што-кольвек. Я трошку раззлавалася, але села за інструмент і ўрэзала ўласны эцюд пад назовам «Майстра сваёй справы». Калі адгучалі апошнія акорды, я зірнула з-пад лоба на яго і пачырванела.
– Славачка, хадзі ка мне…
– Так, Наташачка, іду.
Тое, што адбылося пасля немагчыма напоўніцу перадаць чарніламі на паперы. Мы чынілі з ім выкшталцоныя рэчы, пра якія з Паўлам я і падумаць не смела, але марыла ў вольную часінку. Даруй, чытачу, але мне цяжка паўстрымацца ад апісання таго, што вельмі баялася зліяць на гэтыя старонкі раней.
Славачка падхапіў мяне на рукі, прыхінуўся вуснамі да маіх вуснаў і панёс мяне трапяткую ды знямоглую ад жадання ў мой пакойчык. Я, як умела тлумачыла яму дарогу. Выяўлялася, што і ён палаў невыцерпным жаданнем, бо нат сукенкі з мяне не зняў, а толькі апусціў зашпількі ды расшнураваў гарсэт. Нагія мае грудзі ўздымаліся, а смочкі нагадвалі мініяцюркі Камянецкай вежы. На іх і прыпала атака Славінага языка, аблога Славіных вуснаў. Я заходзілася ад невераемных пачуццяў, а рукі яго пяшчотна, але досыць хутка падымалі мае спадніцы-сарочкі ажно да галавы ды мкнуліся да маёй сярэдзіны, што гарэла невыносным пякельным агнём. У паўпрытомнасці я ледзьве разумела адбыванае. Мне мярэсціліся Баян і брат Адама Міцкевіча, манастырскі перапісчык і салонны фальсіфікатар, кароль Ягайла, што паліваў кветкі на сваёй магіле і магілёўскі генерал-губернатар, што размаўляў па-беларуску з імператарам пра тое, што будзе пасля сучаснасці… Апамятаўшыся ад гэтага наслання, я ўзнялася, дапамагла Славачку вызваліцца ад адзення і ў чародны раз паказала дарогу, толькі зусім іншую, чым кагадзе… Усё. Больш не магу. Няўжо гэта мая рука вывела такія стыдобныя радкі?! Божа, нават цяпер, адужаная праз зладзюжны climax, я дрыжу, як арабінавы куст. Многае аддала б, каб хоць на гадзінку вярнуцца ў той дзень і запазнаць усё наноў.
Вось так мы і сталіся з Славачкам паўлюбоўнікамі. Я з усіх моцаў старалася не выдаць яго і сябе перад Паўлам. Адно толькі неба знае, чаго мне тыя старанні каштавалі: не сказаць лішняга, не пачырванець, не быць халоднай з нарачэным, калі той палае, нібы масленічны блін. Зрэшты нялёгка было трываць, калі Слава – СКАЧАТЬ