Название: Ланцуг (зборнік)
Автор: Андрэй Федарэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Беларуская проза XXI стагоддзя
isbn: 978-985-02-1361-7
isbn:
«Ведае! – з незвычайнай яснасцю, якая бывае толькі ў п’яных, думаў Вінярскі. – Ведае і тое, што Міла хворая, і трэба аперацыя, і што грошы ў мяне…»
– Але Міла – гэта чыстае, нявіннае дзіцё. Вось ты, Вінярскі, спаў калі-небудзь з прастытуткаю?
– Я – спаў! – адазваўся Сымон.
Вінярскі прамаўчаў. Ён успомніў Жану.
А я – ніколі, – сказаў Васіль. – Я здагадваюся, што гэта бруд, пошасць і пошласць, але мая дурная натура хоча і гэта паспрабаваць! З аднаго боку – чыстая, светлая Міла, як сама душа, з другога – якаясьці здаровая, цынічная, распусная…
Дастаеўшчынка, – умяшаўся Сымон.
Не ведаю, што гэта, але мяркуйце самі: калі такая дрэнь пасялілася і жыве ў мяне ў галаве, як я магу ажаніцца з Мілаю? I жыць потым, ірвацца некуды і невядома чаго хацець? Жаніцца я павінен чысты – у тым сэнсе, што ў мяне павінна быць чыстая душа; я павінен быць упэўнены, што ў бруд мяне больш не пацягне, я з уласнага вопыту ведаю, што па чым, і тады я змагу аддаць Міле ўсяго сябе, дарэшты… Пакуль жа мяне нешта мучае, я хачу знайсці прычыну і пазбавіцца ад яе.
Фрэйдызм, – канстатаваў Сымон.
Ізноў выпілі, на гэты раз многа, амаль па поўнай шклянцы, ізноў пабег да стойкі Васіль…
Вінярскі нечакана для сябе раптам заспяваў:
Ці помніш ты, Жана, шчаслівы мамэнт…
Стары адразу ж падцягнуў:
Як граў раз на дудцы нябожчык Вінцэнт…
«Гэта проста нейкі гімн іхні… Ах, што за цікавыя людзі! Як добра, лёгка з імі!..»
Калі Васіль вярнуўся са звычайным сваім наборам, Вінярскага ўжо зусім развезла – і ад таго, што вопыту такога, як у сваіх новых кампаньёнаў, не меў, і ад духаты – ён так і не здымаў куртку. Колькі яшчэ пілі і пра што гаварылі Васіль з Сымонам, ён не ведаў, бо проста заснуў. Апамятаўся ён на вуліцы, у прыцемках. Васіль, трымаючы яго пад пахі, саджаў у машыну.
Дзе ты жывеш?
У… Вяснянцы, – ледзь прагаварыў Вінярскі.
Ну і добра… Па дарозе.
Даехалі СКАЧАТЬ