Название: Ланцуг (зборнік)
Автор: Андрэй Федарэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Беларуская проза XXI стагоддзя
isbn: 978-985-02-1361-7
isbn:
Усё гэта, пакуль скамянелы Вінярскі стаяў і спалохана, зверху ўніз, глядзеў на жанчыну, на яе стаптаныя, у гліне, суконныя боцікі, пранеслася ў ім за лічаныя секунды.
– Што вы?.. – вымучыў ён з сябе, тузаючы рукою, каб вызваліцца. – Што вы кажаце? Першы раз чую… Мне трэба ісці, прабачце!..
Удава адпусціла рукаў.
– Калі так, – зусім іншым голасам сказала яна, – тады будзем спрабаваць інакш!
I яшчэ нешта казала ўслед, але Вінярскі ўжо не чуў; праклінаючы сябе, ён хутка, не азірнуўшыся, пайшоў па цэнтральнай дарожцы да выхаду з могілак. На вуліцы ён прыхінуўся спіною да мокрага бетоннага слупа, доўга прыкурваў адсырэлую цыгарэту – трэба ж было яшчэ локцем прытрымліваць пакунак за пазухай… «Зараз я яго выкіну! Вось сюды, у гэтую урну каля варот!» Поўны рашучасці, ён сунуўся да сметніцы, як раптам убачыў, што па дарожцы да выхаду ідзе той самы малады чалавек у светлым касцюме, з белымі валасамі-буклямі, які быў галоўны на пахаванні.
– Што ж ты ўцёк, Вінярскі? – вельмі развязна, на беларускай мове, сказаў малады чалавек, падыходзячы. – Я ж табе казаў – пачакай. Дай закурыць.
Вінярскі хуценька дастаў з кішэні цыгарэты, малады чалавек працягнуў руку і забраў увесь пачак.
– Калі просяць закурыць, ніколі не тыркайся, – павучальна сказаў ён, – не даставай па адной. У чужой кампаніі такія рэчы заўважаюцца. Дзякую… На! – ён закурыў і аддаў пачак.
Тут Вінярскі зусім усё ўспомніў. Недзе год назад, сапраўды, гэты белы ляжаў у чацвёртай палаце, – здаецца, п’яны ўпаў з балкона, зламаў нагу… Тое, што п’яны, добра помніў Вінярскі, бо былі нейкія замарочкі з выпіскай бальнічнай даведкі. Дык вось якога жаніха для сваёй дачкі знайшоў Стэльмах!..
Вінярскі глянуў на яго больш уважліва і зразумеў ці не галоўную прычыну яго развязнасці – той і цяпер быў яўна на падпітку.
– Вінярскі, ты… – звузіўшы бровы, п’янаватымі сінімі вачыма (у бялявых заўсёды сінія альбо блакітныя вочы) зіркнуў на Вінярскага хлопец, хацеў штосьці сказаць, але не сказаў, толькі раптам ні з таго ні з сяго панібрацкі ляпнуў Вінярскага па плячы: – Добра, потым… Ты ж не йдзеш на памінкі?
Іншым разам Вінярскі анямеў бы ад такой фамільярнасці. Але цяпер не звярнуў ніякай увагі. Хлопец быў гадоў на пяць маладзейшы за яго, але, невядома чаму, Вінярскаму хацелася слухацца яго і падпарадкоўвацца яму, як старэйшаму.
– Не, не йду. А… ты?
Ты ж бачыш… – I бялявы шчоўкнуў сабе па шыі і крутнуў указальным пальцам каля скроні, што, відаць, абазначала: п’яны – дурны. – Раз мы абодва не йдзем, паехалі, Вінярскі, са мною.
Куды? – «Удава навяла, сказала, што грошы ў мяне. Што ж, так, можа, і лепш. Аддам, і ўсё», – вырашыў Вінярскі. – Можна і тут разабрацца, – сказаў ён, хоць хлопец пакуль і не прапаноўваў яму ніякіх разборак.
Паехалі, не бойся. Тут недалёка. СКАЧАТЬ