Название: Ланцуг (зборнік)
Автор: Андрэй Федарэнка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Беларуская проза XXI стагоддзя
isbn: 978-985-02-1361-7
isbn:
– У кабінеце схапіла, – сказала яму ў спіну вахцёрка. – Прыйшоў сюды гадзін у сем, такі рады – а чаго прыйшоў?..
Дзверы ў кабінет былі адчыненыя. У дзвярах Вінярскі сутыкнуўся з медсястрою – яна саступіла, прапускаючы яго. Ён, задыханы, спыніўся ў парозе, аббег вачыма кабінет, стараючыся за раз не прапусціць нічога, усё зразумець з гэтага агляду. Кушэтка стаяла пасярод кабінета; барадаты тэрапеўт з суседняга аддзялення ў кутку мыў рукі і нават не зірнуў на Вінярскага, затое Сцяпанаў, які сядзеў за сталом Стэльмаха і нешта напаўголаса гаварыў, убачыўшы Вінярскага, змоўк і ўтаропіўся ў яго. Акрамя гэтых двух і сястры, што выйшла, не было нікога. Моцна пахла спіртам.
– А дзе… – прамовіў Вінярскі, паказваючы на кушэтку.
Сцяпанаў страсянуў галавою і перастаў глядзець так дзіўна.
У рэанімацыі, наверсе, – адказаў ён.
Ёсць надзея?
Мала. Доўга ляжаў тут, позна знайшлі… Інфаркт!
Нічога дзіўнага, з такой камплекцыяй, – адазваўся тэрапеўт, павярнуўшыся і выціраючы рукі аб кішэні халата.
Вінярскі прайшоў да акна – палавінкі былі прачынены, як ён і пакідаў. «Бачыў хто, ці не, што шпінгалеты зламаныя?! Сказаць зараз пра гэта? Ці зрабіць выгляд, што нічога не заўважаю і проста хачу прычыніць акно?..» Ён узяўся за ручку.
Не трэба, – пачуўся ззаду голас Сцяпанава. – Хай праветрыцца.
Я падымуся наверх, – сказаў тэрапеўт, – пазваню, калі што.
Сцяпанаў правёў яго да парога і ў парозе зноў пагаварыў з ім пра нешта; калі тэрапеўт пайшоў, павярнуўся да Вінярскага:
– А ты як тут сярод ночы?
Выпадкова ехаў на таксі, з Жанаю… Убачыў з вуліцы, што святло гарыць… Жана, сяброўка, жыве ў Вяснянцы, можаце праверыць…
Па мне – хоць у Серабранцы! – усміхнуўся Сцяпанаў. – Я проста гляджу – ты з чамаданчыкам.
– А, гэта так, браў з сабою, – Вінярскі асцярожна паклаў «дыпламат» на стол дзіркаю ўніз. – Але як тут Стэльмах апынуўся? Уночы… У яго ж адпачынак з учарашняга дня.
Мала што. Забыў нешта, прыйшоў забраць.
А як яго знайшлі?
З суседняга корпуса ўбачылі, што святло гарыць.
Адтуль жа не відаць нашага акна.
Вінярскі ведаў, што так гаварыць нельга, але спыніцца не мог.
Ізноў здзівіўся Сцяпанаў:
Удзень, можа, і не відаць, а ўночы ўсё тут свеціцца… Ды і бачылі яго. Зайшоў – і няма, і няма.
Ён… – Вінярскі сабраўся з духам, – нічога не казаў?
Якое казаў. Сіні ўвесь. Вось страшная, дурная смерць – доктара ў бальніцы!
Ды якая смерць? Нічога невядома яшчэ! Пакуль у рэанімацыі – нічога яшчэ невядома!
Сцяпанаў памаўчаў, сказаў:
– Я ў сябе буду, – і пайшоў.
Калі за ім зачыніліся дзверы, Вінярскі зноў, на гэты раз добра, уважліва СКАЧАТЬ