Название: Сэрца мармуровага анёла (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Беларуская проза XXI стагоддзя
isbn: 978-985-02-1348-8
isbn:
– Дзе – Старавежск, а дзе – Канстанцінопаль… Як сын візантыйскага імператара туды патрапіў? – не вытрымаў Рыгорка.
Міхась паблажліва зірнуў на сумніўцу.
– Вядома ж, выправіўся ён не для таго, каб у нашым мястэчку пагасцяваць. Тады ад Візантыйскай імперыі мала што засталося. Фактычна, адзін Канстанцінопаль. Туркі-сельджукі – з аднаго боку, крыжаносцы – з другога… Стары імператар, бацька старавежскага госця, у адчаі спрабаваў дабіцца дапамогі ў Еўропе, гатовы быў нават на рэлігійныя кампрамісы. І сына адаслаў – і для таго, каб уберагчы ад небяспекі: надта баявіты быў. І дзеля наладжвання гэтых сувязяў… Папросту кажучы – высватаць прынцэсу з магутнай дзяржавы. Магчыма, са Швецыі. А праз нашу краіну, каб ты ведаў, здаўна праходзіў славуты шлях «з варагаў у Бізантыю», або, як яшчэ кажуць, «з варагаў – у грэкі».
– А прынц закахаўся ў нашу прыгажуню! – захоплена ўсклікнула Марылька.
– Наяўнасць пачуццяў я, як гісторык, засведчыць не магу, – з прыхаваным сарказмам сказаў Міхась. – А вось цікавы дакуменцік, складзены апошнім візантыйскім імператарам адразу па ўзыходжанні на прастол, знайшоў. Запрашэнне на службу ліцвінскаму шляхціцу Канстанціну Дарбуту, з наданнем княжацкае годнасці ды іншымі дабротамі. Антось пахітаў галавой.
– Здаецца, у нашым родзе князёў не было…
– Таму, што Канстанцін Дарбут адмовіўся ад запрашэння. Паслаў імператару гарбуза. І, па сутнасці, правільна зрабіў – праз чатыры гады імперыі не стала. Ну і тут яшчэ цэлы стос дакументаў – выпіскі, даведкі ды іншая трасца. Твой продак, вядома, бастард, незаконнанароджаны. Але іншых нашчадкаў Канстанцін ХІ не меў. Дарэчы, яго пляменніца выйшла замуж за расійскага цара Івана ІІІ, так што ты маеш сваяцтва з расійскай каронай.
Міхась самазадаволена складаў паперы.
– Па-мойму, пераканаўча! – радаваўся СКАЧАТЬ