Название: Сэрца мармуровага анёла (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Беларуская проза XXI стагоддзя
isbn: 978-985-02-1348-8
isbn:
І знікла ў адным з пакояў.
Ціха. Недзе капае з крана вада. На жоўтай сцяне партрэт Гагарына ў авальнай рамцы.
Гагарын бадзёра падміргваў: «Паехалі!» Але Светка і Магда чамусьці нервова пасмейваліся і не наважваліся пастукацца да дзівакаватага брамніка.
Нарэшце сібірачка выпхнула наперад, як заўсёды, сяброўку:
– Ты ў нас эмансіпіраваная… Ты і стукайся… Асцярожныя крокі сціхлі па той бок дзвярэй. Нехта стаяў, аддзелены ад дзяўчат тонкай фанерай, і хрыпла дыхаў.
– Пайшлі адсюль… – мармытнула Светка, але з таго боку пачулася рыпучае:
– Хто там?
Пасля доўгіх тлумачэнняў і ўдакладненняў дзверы расчыніліся. Хударлявы старэча з кульбачкай пазіраў на нечаканых гасцей сінімі, як веснавы лёд, вачыма. Нібыта рэнтгенам прасвечваў… Не, ніякіх скаргаў… Усяго яму хапае, таварышы юныя цімураўцы. Усяго яму адваліла жыццё, нават звыш нормы. І паветра, і прасторы, і волі. І добрых людзей.
Іранізуе яшчэ… Дзяўчаты ветліва развіталіся і рушылі прэч. Стары глядзеў ім услед сінімі вачыма.
– Вось табе і маеш… Быццам жывуць, як у Бога за плячыма, толькі смажанага лёду не стае, – ціха прагаварыла сама сабе трохі пакрыўджаная Магда.
Стары, відаць, меў надзвычай востры слых, таму што адразу пачуўся ягоны рэзкі, нават уладны вокліч:
– Паненкі, зайдзіце!
Вузкі, як саркафаг, пакойчык завешаны паліцамі і фота-здымкамі ў рамках. А кнігі! Магдаліна так і прыліпла да іх – старыя, у скураных, парэпаных вокладках, на карашках – назвы з «яццю». Блок, Цютчаў, Лермантаў… Нейкія польскія кніжкі… Побач з мастацкай літаратурай – тамы па хіміі, фізіцы, біялогіі… Велізарны том у чорнай вокладцы – «Алхімія». На падлозе, на падшыўцы часопіса «Химия и жизнь» стаяла скрынка, у шчыліне між накрыўкай і кантам паблісквалі шкляныя прылады. Логавішча чарадзея…
Светка паказала вачыма на фотаздымак: стройны малады чалавек з іранічнымі вачыма ў нейкай дзіўнай вайсковай форме, відаць, афіцэр… Няўжо гэты старэча? Гаспадар цярпліва чакаў, пакуль госці задаволяць сваю цікаўнасць. І раптам з высачэзнай шафы пачуўся шоргат і страшны, хрыплы крык… Чорная істота з вялізнымі крыламі скокнула ўніз, на падлогу, – быццам ажыла каменная гаргулья.
Светка завішчэла, як злоўленая русалка. І Магда ледзь стрымала крык… А па паркеце тупатаў крумкач. Чорнае вочка ў колцы белаватых пёркаў-вейкаў паглядала цалкам разумна і зусім не добразычліва.
Гаспадар пакоя пагладзіў птушку па прыгорбленай спіне.
– Ты што ж гэта, Карл Карлавіч, гасцей палохаеш? Сядайце, паненкі.
Светка і Магда паслухмяна селі на цвёрдую скураную канапу, не зводзячы позіркаў з крумкача, які, здаецца, так і цэліў шэрай моцнай дзюбай у гасцей.
– Вы не служыце ў ЖЭСе.
Быццам вінаваціць у чым! Магда не дазволіла сабе раздражніцца – гэта ж самотны, СКАЧАТЬ