Название: Сутарэнні Ромула (зборнік)
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
isbn: 978-985-7007-66-0
isbn:
Скрыніч, відаць, збаяўся, што ягоная «ахвяра» як відаць заверашчыць і пачне вырывацца, таму ўмольна і хутка зашаптаў:
– Ціха, калі ласка… Не бойся… Проста паслухай мяне… Арсенія тузанулася, вызваляючыся. Пачаліся няёмкасць і боязь. Наўрад гэта спроба аднавіць забыты раман. Хутчэй на бутэльку не хапае беднаму генію, ці ў геніяльную галаву ўзбрыла мара выдацца ў «Сокале-прынце»… Піетэт перад Скрынічам Ася страціла якраз два гады таму, калі Скрыніч на прэзентацыі сваёй кнігі ў галерэі «Падземка» холадна запатрабаваў у абмен на інтэрв’ю ў Асінай сяброўкі Волькі, сімпатычнай студэнтачкі журфака, правесці ноч у ягонай спальні. І не проста так, а з наручнікамі. Дасюль, маўляў, не апрабаваў. А такія наручнікі файныя, сталёвыя, бліскучанькія… І ложак з жалезнымі парэнчамі ёсць, зручны для такой насалоды. Скрыніч стаяў пад карцінай з намаляванымі вачастымі сперматазоідамі ў сваёй чорнай кашулі і джынсах, дэманічна скрыжаваўшы на грудзях рукі, пазіраў нахабна-пагардліва некуды ў верхні кут столі, толькі час ад часу кідаючы літасцівы позірк на студэнтачку з таненькім лічбавым дыктафонам, заціснутым у наманікюраных пальчыках – нібыта птушка трымалася за галінку, і лена распавядаў пра тое, што наручнікі – гэта высокі сымболь энергіі дзэн… Усе вакол разумелі, што Скрыніч сцябаецца, і ціха весяліліся, толькі дзяўчо з дыктафонам не разумела і не ведала, куды падзецца ад сораму. І Ася не ведала, што рабіць. Бо яшчэ ўчора на фуршэце пасля адкрыцця выставы знаёмага мастака Скрыніч нібыта ўсур’ёз з ёю размаўляў, і праводзіў дахаты, і дужа цікава распавядаў пра шляхецкія двубоі, і запрасіў на гэтую прэзентацыю… Прычым наказваў прыйсці абавязкова. На развітанне пяшчотна пацалаваў руку, закаваную ў пярсцёнкі, і здавалася, нават камяні іх заззялі ад радасці… Усё, як у ягоных кніжках! Неверагодна! І Ася, забыўшыся на свае комплексы, млела ад шчасця і не спала ўсю ноч, соладка шчыміла пад лыжачкай, і ніяк не верылася, што яна – няўклюдная дзеўчынёха з шэрымі валасамі – прыцягнула ўвагу самога Вячкі… Які нават за яе сястрой Маргарытай не стаў упадаць. Не, так не бывае, ён абавязкова ў Арсеніі расчаруецца…
Так тады і выйшла. Было бачна – забыўся, што запрасіў. Нават не глядзіць. Вусны пагардліва крывіць. Вось, прычапіўся да ейнай сяброўкі. А што ты хацела, пачварына… Ася сышла, не дачакаўшыся нават, калі Скрыніч пачне чытаць урыўкі з новай кнігі, пакінуўшы разгублена-шчаслівую Вольку вырашаць, ці згаджацца на наручнікі, і потым доўга сама сябе пераконвала, што пісьменнік і тое, што ён з сябе ўяўляе ў штодзённым жыцці, могуць не толькі не супадаць, але быць процілегласцямі. І ад гэтага якасць твора не пагоршыцца, бо толькі яна і мае значэнне. А Скрыніч ужо напісаў пяць выдатных раманаў, за якія ў лепшыя часы, ды пры спагадлівых адносінах дзяржавы да нацыянальнай літаратуры, быў бы запяспечаны да канца дзён сваіх, і на вуліцах яго пазнавалі СКАЧАТЬ