Сутарэнні Ромула (зборнік). Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сутарэнні Ромула (зборнік) - Людміла Рублеўская страница 7

СКАЧАТЬ – платанічнае каханне, а яна, небарака, так і не ўцяміла. Ледзь не звар’яцела, а тады палюбоўнікаў завяла.

      Толькі драматычных любошчаў Асі і не хапала… Хопіць дурной школьнай закаханасці ў маладзенькага віхрастага настаўніка гісторыі ды яшчэ няўдалага рамана з самім Вячкам Скрынічам, растаптанага апошнім на стадыі бутона. Гэта было «мордай аб асфальт» дубль два…

      Апошнія дні жніўня, водпускі адгуляныя, наперадзе – час, калі вяртанне з працы будзе адбывацца ў халоднай цемры, як, зрэшты, і прыход на яе… Бр-р-р…

      – Там твой партрэт вісіць! Уй! Як жывая! – у пакой уварвалася Асіна аднакабінетніца, фарбавана-брунэтная дама-вамп Валянціна. За ёй, трохі адстаўшы, у кабінет запоўз шлейф густога паху парфумы «Жадарэ», лена скруціўся кольцамі, як пітон, і ўлёгся на шэры палас. Усё, цяпер праветрывай не праветрывай…

      – Які партрэт? – няўважна перапытала Ася, якая ледзь паспела выйсці з сайта фанфікаў і цяпер удавала сваю зацікаўленасць стужкай навінаў.

      – Ну ты зусім між папераў засохла, хоць зараз у гербарый, – абурылася Валянціна. – У галерэі выставу павесілі! Ужо ўвесь наш паверх збегаў паглядзець! Ідзі неадкладна, палюбуйся! Можа, таемна закаханы ў цябе мастак маляваў?

      Нават у пячоры Цыклопа, напэўна ж, меліся куточкі, дзе хавалася прыгажосць, – ну там, раслі ў расколінах між камянёў бляклыя вытанчаныя кветачкі ці складаліся ў выпадковы незвычайны малюнак каменьчыкі… На дзясятым, апошнім, паверсе Шэрай Будыніны была Галерэя.

      Напачатку гэты паверх лічыўся нешчаслівым. Яго здавалі ў арэнду, але колькі ні засялялася ўстановаў – усе неяк хутка і непрыкметна прагаралі. Шыльды не паспявалі мяняць. Даўжэй за ўсіх пратрымалася турыстычная фірма «Солнечный рай». Але і рай ляснуўся, і дырэкцыя будыніны, змахнуўшы апошнія анёльскія пёркі з канцылярскіх сталоў, вырашыла адкрыць на нешчаслівым паверсе выставачную залу. Прычым грошай убухалі туды, як нявопытная гаспадыня солі ў боршч: сігналізацыя, кандыцыянеры, увільгатняльнікі… А навошта? Ася пару разоў схадзіла на прэзентацыі – супрацоўнікам «Сокала-прынта» ўваход быў бясплатны, але абодва разы няўдала. Адзін раз гэта аказалася выстава сына вядомага памерлага мастака. Нябожчык калісьці згубіў капялюш і частку інтэлекту ў эзатэрычных завіхрэннях. Сын, маладзён з пячаткай алкагалізму на капрызлівым прыгожым твары, старанна пераймаў бацьку, спрабуючы пераўзысці яго яркасцю колераў, экспрэсіўнасцю сюжэтаў і касмічнымі азарэннямі, і выглядала гэта да агіды непамысна, як гульня школьнікаў у морг. Другі раз Ася патрапіла на выставу твораў людзей з «асаблівасцямі псіхікі». Арт-тэрапія – справа добрая, але маладую рэдактарку канкрэтна пачало ванітаваць – асабліва перад карцінай алеем пад назвай «Перст»: на палатне быў намаляваны жоўты палец, велічынёй з батон, які ляжаў зусім асобна на шорсткай зялёнай траве, а з яго раслі чырвоныя кветачкі, страшэнна падобныя да крывавых пырскаў. Што праўда, была магчымасць зняць стрэс: арганізатары выставы СКАЧАТЬ