Название: Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические приключения
Серия: Пранціш Вырвіч
isbn: 978-985-90277-6-5
isbn:
Але дзе-небудзь ды знойдзецца халяўны келіх для не дужа моцнага, але ладнага блакітнавокага шкаляра з усмешлівымі вуснамі і ўпартым русявым чубам…
Дзе?
Пранцысь падкінуў шэлег уверх. Шэлег вярнуўся назад нібыта неахвотна, некалькі разоў перакруціўшыся ў паветры – ясная справа, кампаніі, нават такой жа мядзянай, у торбе гаспадара яму не прадбачылася. Баявіты вершнік з мечам на цьмяным твары манеты скакаў у бок Валожына. А можа, Варшавы… Ці Дрэздэна…
А чаму б шкаляру, які дасканала авалодаў кухоннай лацінкай, не дайсці да Дрэздэна ці нават Рыма? Паўсюль знойдзецца таўсманная гандлярка булкамі, якая час ад часу страчвае пільнасць дзеля вельмі карыснага для разгону флегмы і спальвання лішняй жоўці перабрэху з суседкамі па кірмашы, і ўжо, ясная справа, не здольная дагнаць жвавага, як вадкае срэбра, нашчадка згалелага шляхецкага роду Вырвічаў герба “Гіпацэнтаўр” – на якім некалькі стагоддзяў кентаўр з сімпатычным, дужа рахманым тварам замахваецца мячом на ўласны хвост, што ператварыўся ў ікластага цмока. Бацька, пан Даніла Вырвіч, а ён часам прыпадабняўся пасля карчмы пабітаму цмоку, казаў, выява на іхнім гербе азначае, што ў кожным хаваецца і анёл, і пакорлівая жывёла, і драпежны звер, і трэба заўсёды мець пры сабе бліскучы меч шляхецкай годнасці ды адвагі, каб застацца чалавекам…
Асіны мілажальна зашаргацелі вузкімі лістамі, нібыта касцельныя дэвоткі заскавыталі ў спіну: ой, прападзе, скруціць голаў, загубіць душу сваю грэшную неслух чубаты…
А Пранцысь перахрысціўся на пахілены крыж з парэшткамі аброчнага рушніка, гадоў дваццаць таму вытканага зляканай, што не павядуць да шлюбу, альбо што не вернецца са слаўнага каралеўскага войска ейны чалавек, ткаляй… Паправіў на галаве шляхецкую шапку з сапраўдным, хаця й паедзеным моллю собалем і жаўтаватым дыяментавым гузам – адзінае, што старэйшы пан Вырвіч змог падарыць сыну-студыёзусу, акрамя пацямнелага ад часу прадзедавага залатога сыкгнету ды шаблі з выгравіраваным на дзяржальне гербам “Гіпацэнтаўр”. Старанна начышчаны Гіпацэнтаўр быў ганебна пакінуты ў канвенце – інтэрнаце калегіюма падчас тэрміновай рэтырацыі… Пранціш здушыў горкі ўздых пры ўспаміне пра страчаную шляхецкую зброю і рушыў – туды, куды вецер дзьме, лятуць першыя восеньскія лісты і аблокі і птушкі Сімург і мроі недавучаных шкаляроў езуіцкага калегіюма.
Раздзел першы. Як Пранцысь купіў алхіміка
Карэта была шыкоўнай – і бруднай. Бруднай, як мужыцкі скураны поршань. З-за наліплай гразі нельга было разгледзець нават герб на дзверцы карэты. А коні сытыя, імклівыя… Бруд фантанамі з-пад капытоў… Эх, калі б тут кустоў’е на ўзбочыне, ды прыцемак, ды коні трохі замарудзіліся…Тут бы Пранцысь і прычапіўся да экіпажу, і, з дапамогай святога Франтасія, даехаў бы хоць да Каменнай Горкі. Але было светла, а фурман злосна пазіраў па баках, як пугач у пошуках неасцярожлівай мышы. Пранцысь тужліва глядзеў услед карэце, калі раптам… Няўжо святы Франтасій паспрыяў? – фурман, пачуўшы вокліч гаспадара, нацягнуў лейцы… Карэта спынілася. Але мудры шкаляр не спяшаўся падбегчы – мала што заманецца панам? Можа, злосць на кім спагнаць захацелася… Ведама, шляхціц да шляхціца павінен звяртацца “пане браце”, як да роўні, незалежна, ці ты магнат, ці “шарачок”, у якога нямашака ніводнага прыгоннага. Але насамрэч шыты золатам кунтуш аблезламу собалю не роўня. З братамі Валадковічамі, кумпанамі Радзівілаў, спаткаешся не ў добры час, не дай Гасподзь – сто і адзін бізун гарантаваны… Ні за трэску, а для форсу. А з вакенца карэты між тым высунулася вусатае аблічча падарожнага. Твар чырвоны, вусы пшанічныя даўжэзныя, на шапцы дыяментавы гуз амаль са сліву, а ад злосці ледзь не агнём дыхае. Чырванатвары спыніўся позіркам на Пранцысевай шляхецкай шапцы, недарэчна спалучанай са шкалярскай мантыяй… Не прамінуў залаты сыкнет, што цьмяна пабліскваў на Пранцысевым пальцы – нездарма шляхціц хутчэй здохне з голаду, чым застанецца без адзнакаў свайго звання. Хлопец у чарговы раз пашкадаваў, што не мае шаблі. Эх, дзе ты, шабелька… Няхай чорная, не парадная, у похвах са скуры вугра… Без каня – таксама кепска, але заўсёды можна зылгаць, што прайграў вернага дрыгканта ў карты. А шляхціц без шаблі – усё роўна што голы.
– Гэй, ты, гіцаль! Шкаляр! Табе кажу, не лужыне. Падыдзі. Фартуну сваю лаві!
Ага, фартуну… Такі чырванатвары хіба кулаком у пысу адорыць.
Але Пранцысь асцярожна наблізіўся, гатовы ўвобмірг адскочыць.
– Што, у езуітаў вучышся? – слізгануў падарожны позіркам па Пранцысевай апратцы. – Шляхціц?
– Шляхціц! – ганарыста адказаў Пранцысь, паклаўшы руку з сыкгнетам на ўяўную шаблю.
– А грошы маеш, лабідуда? Стаяць! – раўнуў, заўважыўшы, што Пранцысь пры недалікатным пытанні пра грошы адскочыў на тры лужыны, а Пранцысь у сваю чаргу заўважыў самае прыкрае, што пабачыць можна на пустэльным восеньскім гасцінцы, а менавіта рулю настаўленага на яго пісталета. Тут не пабегаеш надта… Ды і фурман вунь які пагрозны, СКАЧАТЬ