Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч страница

СКАЧАТЬ яныя нагавіцы памятае… А праз сем гадоў прыехаў у сталіцу, здаў на выдатна ўступныя экзамены ва ўніверсітэт – дык тая апратка ледзь не вылезла бокам: выклікалі да асабіста на «чысцец», і выратавала толькі тое, што пра СВМ сам шчыра прызнаўся ў аўтабіяграфіі ды… не адмовіўся ад супрацоўніцтва.

      Словам, падціснуў вушы – і галаву ў траву. І быў залічаны на гістарычны факультэт, і адвучыўся, пазбягаючы непрыемнасцяў, і патрапіў у аспірантуру, і стаў кандыдатам навук. А тут зноў пачалі барацьбу з гісторыяй, і ён, дацэнт Мікалай Заяц, не адмаўляўся ад выкрывальніцкіх публікацый – і быў запрошаны на стажыроўку ў Акадэмію навук, абараніў доктарскую з гучнай назвай «Ідэя ўлады і народа ў развіцці рускай дзяржаўнасці ў XVI стагоддзі», займаўся даследаваннем кнігадрукарства ды прымаў удзел у эксгумацыі пахавальні Івана Грознага. А затым узначаліў кафедру, стаў акадэмікам – і, не зважаючы на палітычнае пацяпленне, высока не скакаў. Як і падчас свайго дэпутацтва ў Вярхоўнай Думе, куды выбралі ад роднага ўніверсітэта.

      З парламенцкай краіна ператварылася ў прэзідэнцкую, вярталіся гістарычная праўда ды нацыянальная сімволіка, але…

      Але жыццё зноў запатрабавала «ўцёкаў» – і ад тае праўды, і ад рэальнасці. А ён ужо быў старым, ужо не мог бегчы. А галоўнае – надакучыла хавацца, прыстасоўвацца. Зайцы не жывуць вечна, бо страх не ратуе ад смерці…

      І ён нарэшце ўздыхнуў на поўныя грудзі ды адчуў трымценне патаемнай свабоды – але ж жыць вечна не будзеш… Даконваў дыябет, і цяпер ён – пенсіянер Заяц – без нагі. Тут нават і хацеў бы – не пабяжыш, не ўцячэш…

      На вакзальнай плошчы было мітусліва і шматлюдна. Ён спыніў свой інвалідны вазок і выклікаў ліфт. Зіхоткія дзверы расчыніліся бязгучна. «Цывілізацыя», – хітнуў галавой і націснуў на ніжнюю кнопку. Спусціўся ў доўгі тунэль падземнага перахода, скаціўся, трымаючыся адной рукой за парэнчы, па пандусе да шкляных дзвярэй, перад якімі «цывілізацыя» і закончылася: а як іх адкрыць? Нахіліўся, адпіхнуў, але вазок ад’ехаў назад.

      Тое заўважыла маладжавая брунетка ў кароткай чорнай сукенцы з вертыкальнымі хвалямі стразаў на спіне – і прытрымала спружыністыя дзверы. Але праём быў малы, і кола некалькі разоў чаплялася за металічны стаяк. Нарэшце выкаціў і ўсміхнуўся маладзіцы:

      – Дзякуй, прыгажунька. Дай Бог табе здароўя.

      І тая ўсміхнулася, паглыбіўшы на шчочках сімпатычныя ямінкі:

      – Вам таксама…

      І пацокала на бліскучых абцасах да турнікетаў. А ён толькі цяпер зразумеў, што не ведае, як і дзе плаціць за жэтон ці нейкую картку. Усё, здавалася, прадумаў дасканала, а вось гэта…

      – Калі ласка, праязджайце, – заўважыла ягоную зніякавеласць кантралёрка і адкінула ланцужок. – Ды не бойцеся, другім разам заплоціце… Маладыя людзі! – спыніла яна даўгалыгіх хлопцаў. – Дапамажыце дзядулю на экскалатары… Дадумаліся ж наверсе ільготы адмяніць…

      Заяц спыніўся каля краю платформы, бліжэй да аграмаднага люстэрка – каб патрапіць у першы вагон. Дыхнула прахалодай і чыгуначнай змазкай, пасля чаго з цемры насцярожана бліснулі фары электрычкі. Паміж бетонам з жоўтай паласой і вагонам – з паўпядзі прастора, адолець якую дапамог вусаты чалавек у форме машыніста метрапалітэна з моднымі зацемненымі акулярамі.

      – Асцярожна, дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак – станцыя «Лістападная», пераход на «Зарэчную» лінію, – няспешна прагучала дыктарская абвестка.

      Цягнік крануўся і пачаў набіраць разгон. «Вусач машыніст» падышоў да дзвярэй – не тых, на якіх бялеў надпіс «Не прислоняться!», а амаль нябачных, у кабіну машыніста, зачыненых знутры, – дастаў з кішэні цёмна сіняга пінжака адмысловы накідны ключ, крутануў некалькі разоў і, зірнуўшы на інвалідны вазок, незаўважна націснуў на нікеляваную ручку. Дзверына ціха зачынілася за ім.

      – Служба бяспекі метрапалітэна! – выгукнуў «Вусач» зніякавеламу кіроўцу. – Паступіла інфармацыя, што на лініі – п’яны машыніст. Праверка. Калі ласка, дыхніце вось сюды, – дастаў з унутранай кішэні невялікі балонік, нахіліўся над машыністам, у вачах якога выявілася неўразуменне, і нечакана пшыкнуў у твар. Машыніст было ўсхапіўся, але імгненна асунуўся, а «Вусач» адкрыў фортку, затым адсунуў беспачуццёвае цела і піхнуў рычаг хуткасці ад сябе: цягнік запаволіў рух.

      У той час Заяц дастаў са скуранога дыпламата, прывязанага да білца інваліднага вазка, загадзя ўключаны ноўтбук, па электроннай пошце адаслаў невялічкі тэкст – і зноў схаваў.

      Цягнік спыніўся. Патухлі лямпы асвятлення – і эканомна ўспыхнулі запасныя, па дзве на вагон. За шклом вокнаў знерухомела шурпатая сцяна тунэля.

      – Паважанае спадарства, просім не хвалявацца… – прагучаў у дынаміках спакойны голас «Вусача». – На лініі – збой электранапругі. Праз некалькі хвілін рушым зноў. Кіраўніцтва метрапалітэна выказвае свае прабачэнні. – А затым той жа голас загучаў у рацыі галоўнага СКАЧАТЬ