Навелы. Андрэ Маруа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Навелы - Андрэ Маруа страница 6

СКАЧАТЬ шчырая і непрактычная, не магла зразумець, у чым прычына такіх мала байранічных паводзін госця. Байран прыехаў у Ўайндхорст з цвёрдым намерам быць стрыманым, па-першае, таму што не лічыў геройствам спакушаць жонку гаспадара і, нарэшце, таму што бачыў наіўнасць і кволасць Пандоры і не жадаў прычыняць ёй боль. Чалавек у душы сентыментальны, сваю пяшчотнасць ён прыкрываў цынізмам.

      Вось чаму ён нават не намякнуў ёй пра каханне. Потым падзеі разгарнуліся. Сэр Уільям напомніў Байрану пра Ньюстэдскае абацтва і гуляшчых німфаў, якія там жылі. Адну з іх вельмі ўпадабаў сельскі джэнтльмен і выказаў жаданне пабачыцца з ёю яшчэ раз. «Слухайце, Байран, а чаму б вам не запрасіць мяне ў Ньюстэд?.. Без жонкі, вядома!» Байран груба спыніў яго: «Як вам не сорамна! Маладажон, называецца… А калі ваша жонка ўздумае вам за гэта адпомсціць?» Сэр Уільям зарагатаў: «Мая жонка? Ха-ха-ха! Але ж мая жонка праведніца і, між іншым, мяне абажае».

      Пандора, пільна прыслухоўваючыся, улавіла сэнс іхняй гутаркі і запісала яе ў альбом з гнеўнымі каментарыямі: «Яна мяне абажае! Ну і дурань! Няўжо мне суджана пражыць свой век з гэтым бугаём? І чаму, сапраўды, не адплаціць яму тым жа? Гэта сцэна давяла мяне да такога шаленства, што, каб лорд Байран паспрабаваў дзе-небудзь у парку пацалаваць мяне, здаецца, я б не пярэчыла».

      Даўно мінула поўнач. Усхваляваны Эрвэ прабягаў вачамі старонкі дзённіка. У змрочным склепе дагаралі свечкі, і пры цьмяным святле яму, як жывыя, ўяўляліся постаці нябожчыкаў. Ён бачыў барвовае аблічча гаспадара і чуў яго нахабны рогат. Ён бачыў, як на прыгожым твары Пандоры ўсё выразней адлюстроўвалася яе закаханасць. І ў цёмным кутку бачыў гордага Байрана, які з насмешкай глядзеў на гэту дрэнна дапасаваную пару.

      Запахла чадам, і адна свечка пагасла. Эрвэ запаліў новыя і з яшчэ большай энергіяй узяўся за чытанне. Цяпер ён прысутнічаў пры спробах Пандоры вырваць Байрана з задуменнасці і зблізіцца з ім, прычым рабілася гэта смела і занадта хітра для такой маладзенькай жанчыны. Пакрыўджаная яго абыякавасцю, яна шукала розных подступаў. Каб сустракацца без сведак, яна дамовілася гуляць з ім на більярдзе.

      «У гэты вечар я яму сказала: «Лорд Байран, калі жанчына любіць мужчыну і гэты мужчына не звяртае на яе ўвагі, што ёй тады рабіць?» «А вось што…» – адказаў ён і абняў мяне моцна-моцна і…» Адно слова там было закрэслена, але Эрвэ, за тонкімі кратамі рысак, даволі лёгка мог прачытаць «пацалаваў».

      Эрвэ Марсена свабодна ўздыхнуў. Ён проста не верыў свайму шчасцю. «Мне гэта сніцца ці што? – гаварыў ён сабе. – Здзейснілася тое, аб чым я мог толькі марыць». Ён устаў і прайшоўся па склепе, абмацаў вялізны сейф, канапу, сцены, каб упэўніцца, што гэта рэальнасць, а не міраж. Ніякага сумнення, усё вакол яго было матэрыяльнае і альбом сапраўдны. Ён ізноў сеў за стол.

      «Я спужалася і сказала яму: «Лорд Б., я вас люблю, але ў мяне ёсць дзіця, і гэта звязвае мяне з яго бацькам. Я магу быць вам толькі сяброўкай. Але вы мне вельмі патрэбны. Памажыце мне». Ён быў на рэдкасць добры і здагадлівы. З тае хвіліны, як ён са мной, увесь яго СКАЧАТЬ