Навелы. Андрэ Маруа
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Навелы - Андрэ Маруа страница 3

СКАЧАТЬ нашых сельскіх замкаў схавана нямала скарбаў. Гаспадарам яны не ў галаве. І трэба дайсці да галечы, прадаць дом ці пусціць маёмасць з малатка, каб гэтыя архівы з'явіліся на свет. Спатрэбіўся здагадлівы і ўчэпісты амерыканец, каб славутыя паперы Босуэла вылезлі з кракетнай скрынкі, дзе яны пакрываліся пылам.

      – Вы думаеце, што здагадлівы і ўчэпісты француз можа мець гэтакі ж поспех без дзесяткаў тысяч даляраў, якія той заплаціў за паперы Босуэла?

      – Вікторыя Спенсэр-Свіфт не цікавіцца далярамі. Ёй, як і мне, больш за восемдзесят. Ёй хапае і сваіх прыбыткаў. Не, адзінае, што яе можа прымусіць, гэта – прыхільнасць да вас, – вядома, калі вы здолееце абудзіць сімпатыю, а таксама надзея, што вы створыце прывабны партрэт прабабкі яе мужа.

      – Лорд Спенсэр-Свіфт памёр?

      – Не лорд, а баранет… Сэр Аляксандр Спенсэр-Свіфт – апошні ў родзе носьбіт гэтага тытулу. Вікторыя і цяпер яшчэ жыве ў тым доме, дзе пабываў Байран… Гэта ў графстве Глостэр, цудоўная сядзіба часоў Елізаветы. Хочаце пашукаць шчасця і паехаць туды?

      – З прыемнасцю… калі мяне запросяць.

      – Гэта я бяру на сябе. Сёння ж вечарам напішу Вікторыі. Яна вас абавязкова прыме. І не палохайцеся, калі тон запрашэння будзе грубаваты. Прывілея нашага старэчага веку, лічыць Вікторыя, у тым, што можна гаварыць пра ўсё так, як думаеш. Перад кім цырымоніцца? І навошта?

* * *

      Праз некалькі дзён Эрвэ Марсена праязджаў на сваёй невялічкай машыне паўз маляўнічыя вёскі графства Глостэр. Лета, як заўсёды, было дажджлівае. Дрэвы і кветкі лапушыліся і буялі ад вільгаці. Нават у самым маленькім доміку праз вокны відаць былі пышныя букеты. Будынкі, складзеныя з мясцовага залацістага каменю, вельмі прыгожага, і цяпер выглядалі гэтак жа, як у часы Шэкспіра. Эрвэ, надзвычай чулы да феерычных краявідаў Ангельшчыны, быў зачараваны паркам Уайндхорст, дзе знаходзілася сядзіба лэдзі Спенсэр-Свіфт. Ён ехаў пакручастымі алеямі, паўз зялёныя лужкі з акуратна падстрыжанай травой, густой як шчотка, сярод якіх узвышаліся магутныя дубы. Вакол сажалкі раслі хвашчы і папараць. Нарэшце перад ім паказаўся вялізны асабняк, увіты дзікім вінаградам. Сэрца яго закалацілася. Ён спыніўся каля пад'езда і пазваніў. Ніхто не адгукнуўся. Пачакаўшы хвілін пяць, ён заўважыў, што дзвярная ручка паддаецца, адчыніў дзверы і ўвайшоў. У змрочным холе ні душы. На крэслах ляжалі плашчы і шалі. Аднак з суседняга пакоя даносіўся манатонны голас, нібы нехта вымаўляў завучаны тэкст. Эрвэ падышоў бліжэй і ўбачыў доўгую галерэю, сцены якой былі ўпрыгожаны вялікімі партрэтамі. Група турыстаў акружала важнага дварэцкага ў фраку з цёмна-шэрай камізэлькай і ў паласатых штанах.

      – Вось гэта, – тлумачыў дварэцкі, паказваючы на партрэт, – сэр Уільям Спенсэр-Свіфт (1775–1835). Ён прымаў удзел у бітве пры Ватэрлоо, быў асабістым другам Велінгтона. Малюнак пэндзля сэра Томаса Лоўрэнса гэтак жа, як і побач партрэт лэдзі Спенсэр-Свіфт, жонкі сэра Ўільяма.

      Наведвальнікі зашапталіся:

      – Тая самая…

      Дварэцкі, ледзь прыкметна кіўнуўшы ў знак разумення і згоды, заставаўся велічным і сур'ёзным.

СКАЧАТЬ