Упырхлікі. Андрусь Макатоўша
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Упырхлікі - Андрусь Макатоўша страница 8

СКАЧАТЬ ў вас ёсьць Ленін у Разьліве?» – гэта была першая чэская фраза, якую мы з Гаванам вывучылі й тут жа забылі, бо Ленін у краме быў толькі бутэлечны. Апрача гэтага Гавана быў ці не чэмпіёнам Кубы па настольным тэнісе й імкнуўся зрабіць усё магчымае, каб выхаваць ува мне свайго наступніка. З славакам Пэтэрам, у сваю чаргу, мы гулялі найчасьцей у шахматы (правілы ў якіх аказаліся зусім іншыя, чым у шашках) – як у кожным прыстойным летніку, недахопу ў настольных гульнях не было і тут. У дадатак Пэтэр быў вялікім знаўцам ня толькі індыйскай, але й расейскай культуры (прынамсі, у параўнаньні са мною) і нават любоўна называў мяне «Платонавым». Дзякуючы яму ў мяне значна палепшылася як чэхаславацкая, так беларасейская мовы – настолькі, што я мог дазволіць сабе запісацца ў лягерную бібліятэку й атрымаць пасьведчаньне чытача нумар два (нумарам адзін быў сам Пэтэр). З Дыназаўрам я сябраваў збольшага таму, што зь ім сябраваў Пэтэр і варагавалі астатнія. Што да расейскай пары каханкаў, дык тая наагул мяне фактычна ўсынавіла, і на працягу ўсяе лягернай зьмены я карыстаўся тым, што яны жылі ў пяціпавярховым доме – гэта значыць, перадусім іхным асобным, некалі афіцэрскім душам. Такога, мушу сказаць, нават у нашым менскім інтэрнаце не было! – а нічога большага я ад жыцьця й не патрабаваў: абы не было, як у менскім інтэрнаце.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

      Примечания

      1

      Існуе думка, што апошнія два словы, насамрэч – ня аўтарава самахарактарыстыка, а прысьвячэньне. (Тут і далей камэнтары Макса Шчура.)

      2

      Паводле адзінага камэнтара, зробленага да твору самім аўтарам (у лісьце, які суправаджаў адзіную вядомую нам электронную вэрсію «Ўпырхлікаў», разасланую мэйлам), у слове «мужычкі» націск павінен падаць на «ы», а не на «і» – то бок слова, як ні сьмешна, ёсьць зваротам да асоб жаночага роду, а не мужчынскага. Каго прадмоўца мае на ўвазе пад «мужЫчкамі», не зусім ясна.

      3

      Пэрформэрам быў тагачасны кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі І. Ціцянкоў.

      4

      Магчыма, Андрусь намякае тут на адзіную ў свой час у Менску анархісцкую групоўку «Чырвоны Жонд», да якой мы зь ім абодва належалі.

      5

      Вядзецца пра Сяргея Міхалкова, дзіцячага паэта й бацьку двух дарослых кінарэжысёраў.

      6

      Сям’я Авечкіных – савецкі музычны СКАЧАТЬ