Упырхлікі. Андрусь Макатоўша
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Упырхлікі - Андрусь Макатоўша страница 6

СКАЧАТЬ было ні ў кога з нас не адняць, як шчодра мы яго астатнім ні прапаноўвалі.

      Армянін быў між нас найстарэйшы й найбольш гаваркі. Ягонаму ўменьню ўвесь час прамаўляць і пры гэтым не сказаць пра сябе нічога зайздросьцілі ўсе. Колькі яму насамрэч гадоў, як ён тут апынуўся, чым займаўся на радзіме, якое было дзявочае прозьвішча ягонай маці – усё гэта назаўжды засталося для нас таямніцай. (Гэта толькі я, як дурань, яшчэ ў першы дзень выклаў пра сябе ўсю праўду – і матку, і татку, хоць і быў зь імі асабіста незнаёмы.) Затое мы даведаліся ці ня ўсё пра ягоную здрадніцу-жонку й ейнага каханка, пра армянскія карані мастака Айвазоўскага, гісторыю стварэньня армянскага альфавіту і ўсё такое. Паводле шырыні ягоных ведаў было ясна, што гэта чалавек з вышэйшай адукацыяй, хоць і прыехаў у Чэхію ў адным спартовым касьцюме. Другім па гаваркосьці і ўзросьце быў латыш – былы прафэсійны футбаліст, які паехаў у Чэхію наймацца на працу і якога адразу ж па прыезьдзе кінулі, разьвёўшы на грошы і дакумэнты (такіх у лягеры хапала – адных прыбалтаў было штукі тры, і сярод іх нават адзін паляк). Між іншым, паводле нацыянальнасьці латыш аказаўся такім жа беларусам, як я – час ад часу ён атрымліваў з дому ад маці лісты, напісаныя чыстай беларускай мовай, хай сабе і з выкарыстаньнем расейскай кірыліцы. Яшчэ ў латыша ў Латвіі была жонка, перад якой яму было ўвесь час сорамна, што ён так і не знайшоў сабе за мяжою працы, таму латыш знаходзіўся ў несупынных халерычных пошуках якога-небудзь занятку. Ну і апошнім паводле колькасьці гнілога трындзяжу й гадоў, затое першым паводле матэрыяльнай забясьпечанасьці (ня толькі ў нашым пакоі, але і ўва ўсім бараку) быў малдаванін – той у лягеры проста, кажучы ягонымі словамі, адпачываў, як у санаторыі, папрасіўшы прытулку, каб ня йсьці ў чэскую турму, куды яго хацелі запраторыць ці то за сутэнёрства, ці то за рэкет. (І такіх сярод лягернікаў выявілася нямала.) Малдаванін быў вэтэранам прыднястроўскай вайны, за што мы ўсе, за выключэньнем расейцаў, належна яго паважалі. Паважала яго й ахова лягера: а то б не, калі перад уязной брамай ля вахты стаялі ўсяго дзьве машыны, дырэктарава зялёная «шкода» і малдаванінаў белы «мэрсэдэс». Пры гэтым яго ўладальнік выглядаў сьціпла, залатых ланцужкоў (у адрозьненьне ад дырэктара) не насіў і на першы погляд нічым не адрозьніваўся ад звычайнага гастарбайтэра.

      Даведаўшыся пра маё беларускае паходжаньне, усе тры мае былыя суграмадзяне, а цяпер суседзі па пакоі пачалі мне зайздросьціць, бо былі перакананыя, што хто ўжо хто, а я дык «азіл» атрымаю аўтаматам. Армянін, на злосьць свайму доўгаму носу, нават выказаў жаданьне перакваліфікавацца ў беларусы з маёй дапамогай: з гэтай мэтай я мусіў навучыць яго азам беларускай мовы. Бадай, ці не ўпершыню ў гісторыі нехта з уласнай волі захацеў быць культурна намі (перадусім канкрэтна мною) асыміляваны! Вось дзе мне прыдалася мая няскончаная пэдагагічная адукацыя! Армянінаву прапанову стаць ягоным рэпэтытарам і гувэрнантам я сустрэў з імпэтам яшчэ й таму, што спадзяваўся СКАЧАТЬ