Название: Як стаць беларусам. Сто гісторый
Автор: Севярын Квяткоўскі
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-90371-5-3
isbn:
У Менску нейкі час я кажу з беларускім вымаўленнем, якое пагардліва клічуць «говором». Пагарда мне незразумелая. Але досыць хутка я вяртаю старыя – расейскія – наладкі ў маўленні.
Праз трыццаць гадоў у фотаконкурсе кампаніі «Будзьма беларусамі!» адна намінацыя завецца «Людзі Беларусі». Большасць герояў фотаздымкаў – старыя вяскоўцы.
Парадаксальным чынам людзі, якія адмаўляліся ад сваёй беларускасці на карысць «тутэйшай» ці «гарадской» самаідэнтыфікацыі, неўпрыкмет для сябе перададуць сваім унукам тое важнае, што немагчыма стварыць з нуля. Повязь з часам і зямлёй.
Колькі разоў я чуў ад старых пра тое, што яны проста людзі, а не беларусы. Пра неразуменне каштоўнасці мовы, якую «ў місу не насыплеш». Колькі наслухаўся кпінаў з гарадскіх, «якім няма чаго рабіць», як толькі вучыць «простую мову».
Але менавіта гэтыя людзі ад зямлі засталіся адзіным звяном бесперапыннай повязі з мінулым. Бо іншыя звёны – культура і адукацыя – былі амаль знішчаныя ідэалагічным напалмам, які не раз за ХХ ст. накрываў краіну.
Адчуванне свайго, любоў да свайго, усведамленне важнасці свайго ў вясковых людзей не сягала далей за ўласны падворак ці вёску. Але са свайго агароду, у гарадскіх умовах – двара і вуліцы – і пачынаецца ўсведамленне чагосьці большага. Сваёй краіны як свайго Дому.
8. Веда
Неяк мы з прыяцелем сядзелі ў кавярні, што глядзіць вокнамі на касцёл св. Язэпа ў менскім Верхнім горадзе. Прыяцель пытаецца ў маладзенькай афіцыянткі:
– Вы ведаеце гісторыю гэтага касцёла?
Афіцыянтка:
– Не, раскажыце:)
Прыяцель каротка распавядае, а пасля пытаецца:
– А што вы ведаеце з гісторыі?
Афіцыянтка паказвае на праваслаўны катэдральны сабор:
– Знаю, что этот костёл в честь 8-го марта.
Пратэст, пошук, цуд, любоў… «А што тая гісторыя? А толку з яе?».
Мяркую, адказ афіцыянткі паходзіць з той кашы, якая творыцца ў галовах большасці нашых грамадзянаў. Але найперш у людзей, якія адказваюць за адукацыю. А адукацыя вынікае з ідэалогіі, якой не стала акурат у той момант, калі з’явілася Рэспубліка Беларусь.
У 1960-я гады амаль штодня ў электрычках маршрутам Маладзечна-Менск-Маладзечна можна было заўважыць дзівака ў акулярах з тоўстымі шкельцамі, які вазіў вялікі партфель, набітым паперамі.
Сухаваты, крыху згорблены ад штодзённага сядзення за кнігамі, чалавек увесь свой вольны час прысвячаў пошуку… летапіснай Літвы.
Савецкі касманаўт паляцеў да зораў, паўсюль будаваліся вялікія гарады і не за гарамі быў час, калі на адной шостай сушы знікнуць нацыі, мовы і сацыяльная розніца між людзьмі. Ва ўсіх усё будзе!
А нядаўні вясковы настаўнік Мікола Ермаловіч шукае вытокі беларускага этнасу і беларускай СКАЧАТЬ