Название: Зборная РБ па негалоўных відах спорту (зборнік)
Автор: Павал Касцюкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6991-51-9
isbn:
Добры доктар Хаўз! Гэтае кубічнае неба колеру таплёнага малака і бурае падножжа з тэкстурай пракіслай аўсянкі… Два мінулыя пакаленні мы толькі і рабілі, што прасілі снегу на Новы год. Сёлета атрымалі. Шчыра? Шчасця гэта не прыносіць. Калі зноў прыадчыняцца нябёсы, дык паспрабуем заказаць два леты. Тое першае – вялікае і гнілое, як Грымпенская дрыгва, такой бяды – хай разлягаецца паміж майскімі і дажынскімі. Можа, яно яшчэ схамянецца ды зробіць нам прыемна. А вось паміж лютым і сакавіком хай дадасца яшчэ адно лецейка: невялічкае, але каб выхад да трох мораў і адпускныя ў цвёрдых нафташэкелях з прывязкай да Госпада Бога. Каб нашым разумным мамам не давялося хадзіць-торкацца па абменніках. Ой, дзетачка-доктар, мама ж стары чалавек, хворы… А нездароўчасць – гэта па тваёй медчасці.
Чаму менавіта цяпер, пры канцы лютага, пішам да цябе, добры доктар? Ведаеш, гэтай парой у нас абвастраецца поцяг да справядлівасці ды заканчваюцца боепрыпасы ў падвалах. Першае, кажуць, лечыцца, у другім бедстве навука робіць толькі першыя крокі. Але, ведаем, – усё будзе: і тры ўраджаі на год, і бананавыя плантацыі ў дэльце Сожа, і з’езд беларускіх фараонаў у Палацы Рэспублікі.
Мілы Хаўзе! У гэтым месцы хочацца прыгадаць які-небудзь беларускі верш якога-небудзь беларускага паэта, але ўспамінаюцца неўміручыя словы Някрасава. Такім парадкам, тэрмінова прымі эсэмэску з сімптомамі нашай хваробы:
Ліхаманка
Ямінай грудзі
Губы бяскроўныя
Павекі апалыя
Ногі апухлі
Каўтун у валасах.
Паводле пералічанага вышэй пастаў нам дыягназ. Дакладны, але харошы. Бесстаронні, але з душою. Каб не горш за суседзяў, але каб, барані Божа, не вытыркацца. Каб з тваім смяротным выракам можна было жыць ажно да самай смерці. Сам бязлітасны, з нас злітуйся. Медзаключэннямі пра агульную млявасць і абыякавасць да жыцця просьба не турбаваць.
Метагалактычны авітаміноз?
Не!
Міжпланетны скаліёз?
Не!
Зборная Уругвая?
Не!
Маладзёжная Парагвая?
Не!
«Дынама» (Мінск)?
«Тарпеда» (Пінск).
Калі дачка?
Хай будзе Дыяна.
А як што сын?
Тады Даніла.
Сячэш паляну, медафіл?
А цяпер сур’ёзная прапанова. Усе дзевяць мільёнаў з хвосцікам грамадзян РБ купляюць сабе не па шэсць бутэлек піва, а па пяць з паловай, скідаюцца па зэканомленай тысячы – і бізнес-класам «Белавіі» ты прыбываеш сюды ды ставіш нам клізму. Увесь такі ў белым і прасветлены пасля «Бхагавад-гіты» і «Рухнамы». Прыязна гутарыш з грамадскімі (пр)адстаўнікамі, малодшаму СКАЧАТЬ