Название: Зборная РБ па негалоўных відах спорту (зборнік)
Автор: Павал Касцюкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6991-51-9
isbn:
Юля: А-а…
Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. У трагедыі Шэкспіра пра маладых людзей з варожых сем’яў Мантэкаў і Капулецяў, у яе ангельскім арыгінале, няма ніякай «Джульеты». У Шэкспіра дзяўчына – Julia, Джулія. На ўсе мовы імя галоўнай гераіні так і перакладаецца – «Джулія» або «Юлія». А вось у пашыраным у Беларусі расійскім перакладзе – дык чамусьці «Джульета». Джульета, Жульет – увогуле імя французскае, а не італьянскае, таму зусім няясна, чаму так пераклалі. Але ж гэта не важна. Што я хачу сказаць? Найвялікшая трагедыя пра каханне, яна ж – «аповесць, найсмутнейшая на свеце», была напісаная менавіта пра дзяўчыну, якая насіла такое ж, як і ты, імя – Юлія. Вось.
Юля: А-а!
Я: На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Я тут толькі што распавёў табе гэтую гісторыю не проста так. Ты, Юля, была для мяне чымсьці накшталт падвопытнай Юліі. Рэч у тым, што я цяпер сустракаюся з дзяўчынай, яна мне вельмі-вельмі падабаецца, і яе таксама завуць Юляй. Я прыдумаў гэтую гісторыю, каб зачараваць ці прынамсі павесяліць яе. Табе ж я распавёў гэтую гісторыю, толькі каб выпрабаваць яе моц, распавёў, каб убачыць, ці падабаецца гэтая гісторыя іншым Юлям… Такім чынам, як табе мая гісторыя?
Юля: Э-э…
Я: Калі ласка, паканкрэтней, Юля.
Юля: Няхілы загруз… Проста супер… Ясна, ты атрымаў ад мяне «дзясятку».
Я: Дзякуй, Юля. На гэтым у нашым апавяданні можна было б паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць. Рэч у тым, што я схлусіў табе. Насамрэч у першы раз гэтую гісторыю я распавёў не табе сёння, а ўчора сваёй каханай Юлі. Проста так атрымалася, што калі я гэтую гісторыю распавёў, мы ў той жа вечар рассталіся, разышліся. І я падумаў, што такой файнай гісторыі не варта прападаць, і сёння вырашыў пацешыць ёй таксама іншых Юляў. І вось пацешыў цябе… І на гэтым, на гэтым я нарэшце стаўлю ў нашым апавяданні кропку.
Юля: А цяпер паслухай мяне, Паша. На гэтым у нашым апавяданні ты мог бы паставіць кропку, калі б не адна акалічнасць: ніякай іншай Юліі не існуе і не існавала. Апошнія два месяцы, літаральна да мінулага СКАЧАТЬ