Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы - Алесь Карлюкевiч страница 6

СКАЧАТЬ намаганняў у даследаванне ў Беларусі гісторыі замежнай філасофіі. Вёска Патапаўка – радзіма доктара медыцынскіх навук Анатоля Піліпавіча Жлобы. У вёсцы Вотня нарадзіўся матэматык і педагог, доктар педагагічных навук, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў.

      3 забытых імёнаў, калі гаварыць пра навукоўцаў-ураджэнцаў Быхава, – браты Самуіл і Леў Закі. Першы – нараджэннем з 1868 года. Журналіст і эканаміст. Супрацоўнічаў з часопісамі і газетамі “Одесские новости”, “Русское богатство”, “Заветы”, іншымі выданнямі. Аўтар навукова-публіцыстычных кніг “Зямля і капіталізм” “Прамысловы капіталізм у Расіі”, “Сацыяльна-эканамічныя табліцы ўсіх краін свету” (выпускі 1—3), іншых даследчыцкіх прац. Прапагандай эканамічных, фінансавых ведаў займаўся і Леў Зак, які нарадзіў ся ў 1869 годзе. Найболей вядомыя яго працы – “Рэгуляванне заработнай платы”, “Умоўныя ўклады”.

      Быхаўскі край багаты і на спевакоў, акцёраў, пісьменнікаў, зоркавых асоб, чуйных да розных мастацтваў. У Быхаве нарадзілася напаўзабытая цяпер спявачка Вольга Мікалаеўна Бутама-Названава. Спевам навучалася ў Пецярбургскай кансерваторыі ў 1910—1915 гады ў класе прафесара Наталлі Аляксандраўны Ірэцкай, сяброўкі Паліны Віардо і Івана Тургенева, спявачкі, якая была знаёмая з Флабэрам, Мапасанам, іншымі французскімі знакамітасцямі. 3 вялікім поспехам ураджэнка Быхава выступала з сольнымі канцэртамі ў Маскве, Кіеве, Петраградзе, гастралявала ў Берліне і Парыжы. У 1940я гады Вольга Мікалаеўна займалася педагагічнай дзейнасцю ў Кыргызстане, у Фрунзе (цяперашні Бішкек).

      Сярод даследчыкаў гісторыі беларускай літаратуры велізарным аўтарыгэтам карыстаецца член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Міхась Іосіфавіч Мушынскі. Прызнаны даследчык творчасці Якуба Коласа, Янкі Купалы, Міхася Гарэцкага, вучоны з’яўляецца аўтарам многіх грунтоўных літаратуразнаўчых манаграфій. Нарадзіўся Міхась Іосіфавіч у быхаўскай вёсачцы Мокрае. Непадалёку, у вёсцы Заброддзе, – радзіма паэта, празаіка, аўтара добрага тузіна кніг, адрасаваных дзецям, Міхася Пазнякова.

      Выпрабаванне Картуз-Бярозай

      Бяроза – з тых райцэнтраў, якія ў апошнія некалькі гадоў на вачах мяняюць сваё аблічча. Да помнікаў мінуўшчыны, старых вулак, местачковых хацінак дадаюцца новыя, прасторныя плошчы, шырокія вуліцы, катэджы. Вырашаюцца многія сацыяльныя і эканамічныя праблемы. Бяроза – з паселішчаў, якія становяцца лідарамі ў справе адраджэння малых гарадоў краіны…

      Цікавы горад і сваёй гісторыяй. Тут ёсць што паглядзець, ёсць на што звярнуць увагу. Зазірніце ў Бярозаўскі гісторыка-рэвалюцыйны музей, які месціцца на вуліцы Леніна, 67, – і вы адкрыеце для сябе шмат цікавага пра ранейшыя часіны. Даведаецеся і пра кляштар картэзіянцаў, які існаваў на паўночна-заходняй ускраіне горада з сярэдзіны XVII стагоддзя да 1831 года. У даведніку “Літаратурныя мясціны Беларусі” (аўтары – Л. Кулажанка, А. Мальдзіс, С. Сачанка) чытаем: “Бярозаўскі СКАЧАТЬ