Название: Анаталогія
Автор: Анатоль Івашчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-7144-16-7
isbn:
Узрушаным такім бліцкрыгам, усім хацелася працягу. Яны стаялі ў двары, шукаючы ахвяру (Віневы спачувальнікі даўно паразбегліся). З пад’езда, дзе ляжаў (ці, хутчэй, запаўзаў у кватэру) Віня, выйшаў хлапец. Ён быў высокі й прыгожы. Такіх звычайна не чапаюць. Хлапец мог бы йсці сабе, але ён сам падышоў. «Чё тут у вас происходит?», – спытаў. «Чё? Те объяснить? Ща объясним». Хлапец быў не супраць разоў. Хтосьці паведаміў, што ў яго карычневы пояс па тэйквандо. Паступіла прапанова выставіць каратыста Алега, таксама з высокім поясам, з навуковадаследчай мэтай параўнання гэтых адзінаборстваў, хаця ўсе й так ведалі, што асноўная розніца толькі ў адрыве пяткі апорнай нагі. Ясна, што Алег бы яго хутка «зрабіў», але ў бой ірваўся вар’ят з «кастэтам».
Старэйшы аб’явіў, што, калі тэйквандыст пераможа, яго ніхто чапаць не будзе. Зрабілі кола. Тэйквандыст пачаў адпрацоўваць нагамі, бы матылёк, – прыгожа, трапна, але не дужа моцна. Хвілінаў пяць ён проста малаціў суперніка, рыхтык грушу, не даючы яму нават ачомацца. Біў, як падалося Вавану (а так, варта заўважыць, клікалі нашага героя), напалову сілы, толькі намячаючы ўдары. Раз’юшаны супернік, прычакаўшы мажлівасці, кінуўся ў бліжні бой: заціснуў галаву мёртвай хваткай, хутка засунуў руку ў кішэнь і нанёс некалькі шалёных удараў. Тэйквандыст застаўся ляжаць на траве. Нейкі час усе моўчкі стаялі, покуль не пачулі міліцэйскую сірэну. Ваван, якому тады было дванаццаць, забег у «Рыбу» і прастаяў там паўгадзіны.
Бацькі тэйквандыста падалі ў суд, але нічога давесці не змаглі. Тэйквандыст абышоўся страсеннем да лёгкім заіканнем. Наагул Ваван быў з інтэлігентнай сям’і, таму падобныя прыгоды былі свайго роду «буйкамі», далей за якія ён не наважваўся заплываць. Большасць жа ягоных дваровых таварышаў з «нядобранадзейных сем’яў» у выніку сканчалі кепска: хтосьці стырчэўся, хтосьці стырчэўся й кінуўся, хтосьці сеў…
3. Feelf*ck
У двары за «Рыбай», каля Хазы, быў Ліцэй. Седзячы на раздрапаным пацыфікамі, анархіямі ды сітуацыйнымі сентэнцыямі цагляным плоце, Ваван з сябрамі часам назіралі за фізрой ліцэістаў, што праходзіла проста на плітках перад ганкам Ліцэя (спартовай залы ў іх не было). Ліцэісты нават па-за сценамі іх alma mater перамаўляліся па-беларуску. Услых тое называлася «пантамі», але пра сябе Ваван іх паважаў. З шостага класа ён пачаў наведваць школьны гурток па гісторыі, удзельнічаць у тэатральных пастаноўках. Разам з гісторыкам яны хадзілі ў паходы, спявалі Шалкевіча, нават зарганізавалі летнік, дзе трэба было размаўляць выключна па-беларуску… У 96-м Ваван… не, ужо Уладзя, быў сярод тых, хто закідваў брукаванкай СКАЧАТЬ