Название: Анаталогія
Автор: Анатоль Івашчанка
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-7144-16-7
isbn:
Рэч у тым, што ў іх з маці была дамоўленасць: усю хатнюю працу, звязаную з уласнай жыццядзейнасцю, – мыццё посуду, гатаванне ежы – Саша выконваў сам. Сюды ж, натуральна, уваходзіла і пранне сваёй бялізны. Гэта быў кошт самастойнасці, даросласці. Так бы мовіць, кошт незалежнасці… У той дзень, зайшоўшы ў яго пакой, мы не адчулі знаёмага тонкага водару сандалу. Яго перабіваў рэзкі смурод. Маці дома не было, а пасярэдзіне пакоя стаяў пластмасавы таз, у чорных водах якога плавалі Сашавы брудныя скіслыя шкарпэткі, майкі ды майткі. Некалькі дзён таз стаяў у лазенцы – чамусьці ў Сашы ўсё не даходзілі да яго рукі – пасля чаго маці, пэўна, гэта надакучыла, і яна перанесла яго ў сынаву палову. У мэтах большае нагляднасці…
Саша, нічога не сказаўшы, узяў таз і пайшоў у ванны пакой. А я застаўся ў «храме», сам-насам з яйкавымі сценамі, юнацкімі «абразамі» ды агідным пахам нявымытае бялізны – пахам волі.
Гледачы
Дэкан Свіфт наняў актораў, каб тыя неслі людзям яго думкі. Але наш губернатар выявіўся хітрэйшым – ён наняў гледачоў…
У двары патыхала восеньскай цвіллю. Дрэвы стаялі амаль голыя, і, адпаведна, лісця пад імі было па шчыкалатку (каму – дрэвам? – Заўв. рэд.).
У неасветленым двары, па выцвілым лісці каталі дзяўчо. У апошнім сказе процьма алегарычных недакладнасцей. Бо насамарэч дзяўчо білі. Моцна. Ёсць у братняй мове слова, якое б больш ёміста перадало сэнс. Нават не адно, але чорт з імі, словамі, і з ёй, мовай… Дый ці «дзяўчо»? Па ўзросце – так. Але толькі па ўзросце…
Сяржук з жонкаю йшоў па парку. Там, як ні парадаксальна, была гэткая ж карціна, што і ў двары (у сэнсе, лісце). Яны вярталіся дахаты як людзі, для якіх не было, папросту не магло існаваць нічога па-за імі й тым, што ў іх. Гэтае апошняе дэ-факта знаходзілася (то бок рухалася, харчавалася, а калі каго цікавяць дэталі – выбудоўвала свой косны мозг) ва ўлонні, але, далібог, Сяржук таксама пачуваўся цяжарным.
Прынамсі, жорсткі жончын таксікоз, відаць, часткова перадаўся й яму (як гэта часта здараецца з хворасцямі тых, каго любіш)…
Яны зайшлі ў двор, і жонка вымавіла: «Божа…» – «Хадзем, хадзем», – з ненатуральнай бадзёрасцю сказаў Сяржук.
Яны ўвайшлі ў пад’езд, падняліся на сямнаццаць прыступак – першы пралёт, дзе вакно – і жонка сказала: «Пачакай. Трэба. Вярнуцца». – «Так», – адказаў ён, але спярша, з хвіліну, яны глядзелі з акна на гэты мортал комбат.
(Трэба сказаць, што некалькі жыхароў таксама назіралі за збіццём – з вокнаў, з гаўбцоў. Палілі, глядзелі…)
Дзяўчо каталі па лісці, з кута ў кут, ад сценкі да сценкі гэтага абгароджанага ліпамі, клёнамі ды каштанамі двара-пакоя, і зразумець тое, якія вялікія адлегласці пераадольвала цела пасля чарговага ўдару, можна было па хрыплых і кожнага разу ўсё менш упэўненых воклічах ахвяры. Дэталяў у цемры разабраць было нельга. Толькі СКАЧАТЬ