Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус страница 9

СКАЧАТЬ Срэбную лыжачку. Тая паляцела на падлогу. Срэбная лыжачка праляцела палову адлегласці і спынілася ў паветры. «Чорта няма?» – спытала брыдкатварая жанчына і зноў гучна зарагатала на ўсю кавярню. Фатограф кінуўся ўцякаць. Ён бег, скакаў, ляцеў, імчаў, ажно пакуль не схаваўся за металічнымі дзвярыма сваёй фотастудыі. Толькі праз тры дні ён наважыўся зазірнуць у фотаапарат. Ніякага ўзорнага твара там не было. Здымкі Паўночных могілак меліся ў вялікай колькасці, а жанчына з узорным тварам прапала. У «Грунвальдзе» фатографу сказалі, што ён не разлічыўся за чорную гарбату. Давялося прыніжацца, выбачацца і разлічвацца. Фатограф выйшаў на ганак кавярні, дзе прыняў рашэнне – забыць чортаву гісторыю. З гэтай нагоды ён вырашыў выпаліць цыгарэту. З кішэні разам з запальнічкай выцягнулася і Срэбная лыжачка.

      Шэрая паштоўка

      Яна – віншавальная Шэрая паштоўка – можа з’явіцца і ў тваёй пад’езднай металічнай скрынцы з нумарам. Друкуюць яе на шчыльнай, амаль як кардон, паперы і падпісваюць шэрым, амаль як срэбра, алоўкам. Такую паштоўку лепей браць у пальчатках ці рукавіцах. Чытаць яе не трэба, бо прачытанае можа хутка спраўдзіцца. Шэрая паштоўка прыходзіць ад тых, хто ведае амаль усё пра твой лёс. Яна з’яўляецца напярэдадні старога Новага года. У ёй віншаванне з надыходам апошняга года твайго зямнога хуткаплыннага жыцця. Зазвычай прароцтва спраўджваецца, але можна і пазмагацца з наканаванасцю. Калі Шэрую паштоўку спаліць не чытаючы, цёмныя сілы могуць і адступіцца. Большасць людзей, якія атрымлівалі Шэрыя паштоўкі, спадзяваліся, што паштоўка прыйшла не да іх. Спадзевы на тое, што паштар пераблытаў адрасы і ўкінуў Шэрую паштоўку не ў тую скрынку, – марныя, але ж менавіта спадзевы доўжаць нашае з табою жыццё, таму паштоўку трэба спаліць.

      Шэры гузік

      Ён такі прывабны, такі маціцовы і пералівісты, такі гладкі, што падаецца жывым. Жаданне падняць з зямлі знойдзены гузік неадольнае. Падымаюць… Як толькі ты возьмеш у руку Шэры гузік, адразу ўзнікне новае жаданне – прышыць яго на сваю кашулю. Робіцца неістотным тое, што ўсе астатнія гузікі на белай кашулі – звычайныя і белыя. Ты спорваеш звычайны гузік і прышываеш знойдзены, чароўны і жаданы. Кашулю з Шэрым гузікам ты надзяваеш на сябе, зашпіляешся і страчваеш памяць. Ты больш не памятаеш, ні хто ты, ні адкуль ты. Нават імя свайго ты не можаш згадаць. Увесь свет робіцца для цябе спакойны, ціхі і аднолькава-шэры.

      Пылавы чалавек

      У спякотны надвячорак, бліжэй да шарай гадзіны, яго можна пабачыць на вясковай дарозе каля Заслаўя, што пад Мiнскам. Пылавы чалавек няспешна ідзе па вузкай прыдарожнай сцежцы. Ён ідзе зусім павольна і крыху прыпадае на правую, карацейшую нагу. Міжвольна ўзнікае жаданне дагнаць і абагнаць такога чалавека. Чым шпарчэй ты ідзеш за кульгавым, тым хутчэй ён аддаляецца. Пагоня за Пылавым чалавекам – занятак небяспечны. Ты і сам не заўважыш, як апынешся ў далёкім і чужым месцы, пасярод пустога поля. Ты амаль дагоніш Пылавога чалавека, а ён возьме ды рассыплецца тонкім шэрым пылам на прыдарожную СКАЧАТЬ