Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік). Адам Глобус
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Гісторыі пра Мінск і ваколіцы (зборнік) - Адам Глобус страница 13

СКАЧАТЬ і ўвечары крыху большы Белы кантрацэптун. Больш нічога не піла і не ела. Не верыш? Я і сам слаба веру, але так было. Выглядала ўсё – акурат наадварот. Яна была тоўстая, непамерна тоўстая, невыказна тоўстая, самая тоўстая ў Мiнску. Яна была жанчына-медуза. Жанчына – мара людаедаў. Мужчыны яе любілі, любілі і любілі. Яна ела Белыя кантрацэптунчыкі і яблася. Больш нічога не рабіла. Божы чалавек. Божае стварэнне. Народжаная задавальняцца і задавальняць. Задаволіла… Канібала задаволіла. Прыйшоў, трахнуў і пусціў на антрэкоты. Казалі, еў яе з цыбуляю. Казалі, пасля яе засталося многа Белых кантрацэптунчыкаў, але па спадчыну ніхто не прыйшоў.

      Шэры надмагільны камень

      Ёсць у мяне таварыш – Міхась Нацэўскі. Той Міхась робіць надмагільныя партрэты. Аднойчы з Нацэўскім здарылася вясёлая гісторыя… Ён старанна павыдзёўбваў на дарагіх чорных плітах партрэты бацькоў заможнага замоўцы. Але памыліўся, і над імем Таццяна з’явіўся мужчынскі твар, а над імем Сяргей – жаночы. Давялося камяні перашліфоўваць і надпісы перарабляць, бо партрэты атрымаліся як жывыя і падобныя да ўзораў. А было і страшнае здарэнне з Міхасём… Выдзеўб ён на Шэрым надмагільным камені дзявочы твар. Стараўся, як ніколі. Пасля працы, як звычайна, выпіў гарэлкі. Прыцягнуўся раніцай у майстэрню. Бачыць: на Шэрым камені зусім іншая дзяўчына. Каб толькі твар змяніўся, не так бы Нацэўскі напалохаўся, але там імя іншае і даты смерці ды нараджэння памяняліся. Зноў шліфаваць? Зноў перарабляць? Зноў усё наноў? Міхась вырашыў папіць піва і пашукаць у Інтэрнэце дзяўчыну, што з’явілася на Шэрым камені. Знайшлася яна лёгка. Нацэўскі напісаў ёй паведамленне і атрымаў адказ. У наступным лісце Міхась распавёў дзяўчыне пра Шэры надмагільны камень і пераслаў яго фотаздымак. Дзяўчыну асабліва ўразіла дата смерці, бо гэты быў заўтрашні дзень, калі яна збіралася ехаць на маршрутцы да сваякоў у Магілёў. Дзяўчына не паехала ў Магілёў, а тая маршрутка разбілася пад Бялынічамі. Шафёр заснуў за рулём, наехаў на дрэва і загінуў. Пасажыры пакалечыліся. Дзяўчына прыйшла да Міхася ў майстэрню з бутэлькай гарэлкі «Тутэйшая», каб адзначыць цудоўнае выратаванне. Нацэўскі і дзяўчына ў той вечар моцна напіліся. Пакуль яны напіваліся, з Шэрым каменем адбылася чарговая метамарфоза. На каменную паверхню вярнуўся папярэдні дзявочы партрэт. Такія два цуды здарыліся з Шэрым надмагільным каменем. Міхась Нацэўскі сам пра іх і расказваў. Калі што, можаш у яго і перапытаць.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

/9j/4AAQSkZJRgABAQEASABIAAD/2wBDAAIBAQIBAQICAgICAgICAwUDAwMDAwYEBAMFBwYHBwcGBwcICQsJCAgKCAcHCg0KCgsMDAwMBwkODw0MDgsMDAz/2wBDAQICAgMDAwYDAwYMCAcIDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAwMDAz/wgARCAG8ARMDAREAAhEBAxEB/8QAHQAAAQQDAQEAAAAAAAAAAAAAAwIEBwgBBQYACf/EABoBAAMBAQEBAAAAAAAAAAAAAAECAwQABQb/2gAMAwEAAhADEAAAAbhfHesbQmW7HBE3aedYWd8EkdV0RJbzKTuywRNmMaHQCm7AO/rN1aa7oth5CCLudckvxKLiJBkqfbItlDnfCl1UBAxNs2QMHUnIm/qqPJRdka5KudM1HkT4fMTuRMt5O СКАЧАТЬ