Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 9

СКАЧАТЬ ў другой белую анучу. Ануча выслізнула з рукі, ўпала на зямлю. Высакавата… Жанчыне трэба было скочыць долу. Яна ўперлася другой рукой у супраціўны бок акна і застыла на імгненне.

      Уладзіміра працяла нечаканая выява. Алена з раскінутымі рукамі ў доўгім блакітным халаце вымалёўвалася на цёмным праёме акна. Рама за яе спінай выглядала крыжом, і яна стаяла укрыжаваная…

      2

      “Папаўся!” Гарачая хваля ўдарыла ў твар, імгненна напаўняючы сабой усё цела аж да канчукоў пальцаў, і яны ўмомант узмакрэлі ад поту, вокладка пашпарта ледзь не выпала з рук. Уладзімір Жабрун асцярожна паклаў пашпарт і запоўнены квіток каля акенца, стрымана выдыхнуў. Павольна павярнуўся, разгледзеўся.

      Звычайны пакой пашпартнага стала, цёмна-блакітныя сцены ў плакатах і стэндах. Ля суседняга акна стаіць жанчына, спінай, то не відаць, колькі ёй гадоў, толькі шлейкі станіка пад цеснай кофтай упіваюцца ў тоўстыя бакі. А нагавіцы тонкія і вузкія і шчыльна сядзяць на такім самым тоўстым азадку – сёння падобныя носяць ад падлетка да пенсіянера. Дзве кабеты за акенцамі, адна яшчэ маладая – ля той жанчыны.

      Насупраць Уладзіміра за акенцам жанчына гадоў сарака, хударлявая, з кароткай, нават вельмі кароткай, стрыжкай, нервовым тварам, хвіліну таму ўзняла вочы на яго і сказала:

      – Што ў Вас?

      – Зарэгістравацца, – адказаў Уладзімір. І тады адчуў хвалю.

      Што такое? Адкуль гэтае пачуццё страху і адчування прорвы наперадзе ды сваёй бездапаможнасці?

      Паслужлівая памяць умомант выцягнула з глыбіні свядомасці той самы дзень, калі такая самая хваля накрыла яго, прымусіла знерухомець, забрала ўсякую мажлівасць хоць пальцам варухнуць, а ў галаве роспачна білася думка: усё прапала, усё прапала! І немажліва было, ніяк немажліва хоць нешта змяніць!

      Тады ім было па дзесяць гадоў – Уладзіміру і ягонаму сябру Толіку. Дарога да школы ішла паўз малады густы хвойнік, праставала на бальшак. І Уладзімір, і Толік не любілі ўрокаў гісторыі, ненавідзелі і баяліся настаўніка – крыклівага Георгія Зіноўевіча, якога ў школе дражнілі за вочы “Кульбам”. Ім старшакласнікі зазвычай палохалі чацвертакласнікаў: “От Вам Кульба пакажа! Умомант адправіць назад у трэці клас!” І здарылася такое. На другім занятку Георгій Зіноўевіч спытаўся хатняе заданне ў Толіка, той пачаў мямліць і заікацца. Ён то, можа, і ведаў урок, бо вучыў, усе вучылі – баяліся ж, але Кульба зароў:

      – Не ведаеш? Ідзі бяры сваю торбу, складай кніжкі – і ў трэці клас! І скажы, што гэта я цябе адправіў! Ідзі!

      Толік заплакаў. Стаяў ля парты, хапіўся за яе бераг, як за выратавальную саломінку, і плакаў. Але ў класе ніхто з яго не засмяяўся. Кульба пабачыў слёзы, мабыць, застаўся задаволены, бо пасадзіў Толіка на месца і сказаў:

      – Дарую на першы раз. А ад заўтрашняга дня хто не адкажа – буду выганяць!

      Настаўнік стрымаў сваё слова – не аднаго вучня яшчэ спрабаваў выгнаць у трэці клас, але скора ўсе зразумелі, што трэба толькі заплакаць – і сядзеш на месца. СКАЧАТЬ