Праклён. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Праклён - Валеры Гапееў страница 13

СКАЧАТЬ зразумеў як мажлівасць мяне падманваць. Таму проста папярэджваю: заўважу падман – і ў студэнткі будуць вялікія праблемы са здачай экзаменаў. Я дарую шмат чаго, але не дарую падману. Ніколі.

      4

      Была пятніца. Надвор’е ўжо колькі дзён было роўным, цёплым – усё абяцала добры ўлоў. Якраз на заўтра і дамовіліся з суседам. Нішто не магло ўжо змяніць Лобачавага настрою ў пятніцу: ні няўцямныя адказы завочнікаў, ні поўная непадрыхтаванасць некага. Ён даўно ставіўся да сваёй працы як да стужкі канвеера: было, ёсць і будзе. Амаль без паўтарэнняў. А вось рыба – гэта было святое, бо кожная ягоная вылазка на прыроду ўваходзіла ў свядомасць пахамі, колерамі, адчуваннямі. Рыбацтва было не проста нейкім адпачынкам, адхланнем, як кажуць, а блізу сакральнай дзеяй, да якой Алесь рыхтаваўся з не менш сур’ёзнай урачыстасцю і нутраным хваляваннем, чым даўнейшыя маладыя крывічы да жаніцьбы Цярэшкі. Так, прынамсі, ён уяўляў для сябе.

      Дык і сённяшні экзамен быў для Лобача шараговай падзеяй, якая не павінна была нешта змяніць у заўтрашнім дні.

      Апошнім у аўдыторыі застаўся хлопец гадоў дваццаці пяці, з простым сялянскім тварам і такой самай паставай, трохі няўклюдны, баязлівы нават, аднак, у ім адчувалася тое, што завецца цвердалобасцю. “Не ведае нічога”, – канстатаваў для сябе Лобач. Гэтага хлопца ён не заўважыў на зімовай сесіі. Звычайны… І была яшчэ жанчына гадоў трыццаці пяці. Цяжарная. Жывот яе быў проста вялізарны. Калі яна брала білет, пад тонкай тканінай шырокай сукенкі на жываце праступілі нейкія матузкі і складкі. Лобач скрывіўся, як ад кіслага. Той самы выпадак з кабетай, якая пры ім папраўляла свой накладны жывот, стаўся легендай універсітэта, няўжо студэнтка не чула пра яе? Можа, і не чула – першы курс, на зімовай сесіі маглі не расказаць…

      Жанчына ішла за стол у аўдыторыі, падтрымваючы свой жывот, што яшчэ больш пераканала Алеся ў слушнасці яго здагадкі. Яна села, і ён змог разглядзець твар: непрыгожы ад вялікага завостранага носу, запалых вачэй у цёмным паўкружжы.

      Лобач прымаў адказы ў іншых, паглядваў зрэдку на “курыцу”, як назваў у думках маладую жанчыну з вялікім жыватом. Заўважыў, што яна амаль не адымае сваёй левай рукі ад сябе: папраўляе, падціскае злёгку. Яна і ішла да яго стала адказваць усё так сама трымаючы руку на нізе жывата. Села.

      – Калі ласка, – халодна запрасіў да адказу Лобач.

      – Старадаўныя музычныя інструменты… – неяк незвычайна плаўна, амаль напеўна прагаварыла жанчына і раптам ціхенька войкнула, асцярожна абхапіла жывот аберуч. – Выбачайце… Тузаецца, – і ўсміхнулася вінавата выкладніку.

      – Вас, шаноўная, мабыць, не папярэдзілі, што фокус з цяжарнасцю, які іншым разам хочуць прадэманстраваць мне студэнткі, канчаецца для іх вельмі сумна? – ціха і суха спытаў Лобач.

      Жанчына пільна зірнула на яго, і ў яе ў вачох Алесь пабачыў незвычайны жаль і спагаду адначасна. Яна нязмушана, як перад лекарам, прыхапіла пальцамі абедзвюх рук прыпол СКАЧАТЬ