Название: Праклён
Автор: Валеры Гапееў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-17-8
isbn:
Яны спалі разам, раніцай Генадзь адчуў яшчэ большае, як увечары, узбуджэнне. Нечакана для Генадзя яно было глыбокім і – з непажаданым ды прыкрым для яго адценнем пяшчоты, якое ён пастараўся прагнаць. Настрою дадало тое, што Людміла цяпер зусім не саромелася (а ў спальні было зусім светла) і не сціскала вусны ад болю – наадварот, ён адчуў, як яна сама асцярожна, сарамліва імкнецца яму насустрач. І ён пачаў жадаць, каб яна атрымала задавальненне, каб ускрыквала пад ім, салодка стагнала, не стрымвалася, прасіла “яшчэ” – каб урэшце яму самому пераканацца ў сваёй здольнасці даводзіць жанчыну да бяспамяцтва аргазму.
Людміла нібыта адгадала ягоныя думкі, хоць цалкам можа быць, што яна і гуляла ў сваю, схаваную ад яго гульню. Але на чацвертую ноч яна першая прыпала да яго. І была ўжо сапраўднай каханкай – такой, якіх Генадзь бачыў на экране манітора: бессаромнай, адгукалася на кожны яго рух, адгадвала жаданні і, галоўнае, стагнала, ускрыквала, і, урэшце, забілася пад ім у канвульсіях асалоды.
Пасля ночы, калі Людміла гатавала канапкі ў кароценькай ночнай кашулі (купіла два дні таму), Генадзь зведаў сапраўдную асалоду ад спазірання яе вытанчанай фігуркі і ўсведамлення таго, што гэтая дзяўчына належыць яму. І сказаў тады:
– Слухай, у цябе ж нармальная фігура, на твар ты не пачвара. Чаго ты ходзіш, як хурлядзь якая калгасная? Адзявацца не ўмееш?
Людміла ўспыхнула чырванню, нічога не адказала. Але за два наступныя дні яна змяніла амаль увесь свой гардэроб. Высока адкрыла свае сапраўды прыгожыя ногі з круглявымі каленямі. Можа, крышку велікаватыя, але дужа прывабныя грудзі цяпер спакусліва выглядалі ці то з глыбокага выразу цішоткі, ці то з-за расшпіленых гузікаў блюзкі. Яна пабыла ў салоне – прафесійны макіяж разам з новай фрызурай да непазнавальнасці змянілі яе твар. Колішні “хвост” пераўтварыўся ў модную стрыжку, валасы змянілі невыразны цёмна-русы колер на яркі каштанавы. У яе хадзе і паставе з’явіліся плаўнасць рухаў, адкрытасць, а з імі – прывабнасць і нават больш: тое, што СКАЧАТЬ