Шал (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Шал (зборнік) - Юры Станкевіч страница 23

СКАЧАТЬ ідэяй, – слова, якое ён пастараўся выкрасліць з памяці.

      Была ўжо ноч, а ён усё не мог супакоіцца. Паціраючы грудзі (пэўна падняўся ціск), ён падышоў да люстэрка на сцяне. Ён убачыў сухі, маршчыністы твар з сівенькай бародкай клінцом. Цёмныя старэчыя вочы глядзелі на яго няўпэўнена і ледзь не спалохана.

      Цяпер ён угаворваў самога сябе, што гэта ўсё нервы. Апошні час ён шмат працаваў і проста стаміўся. Былі ж у яго ўзлёты, былі персанальныя выставы, быў і поспех і добрыя заробкі.

      Ён лёг на сваю жалезную, салдацкую койку і ўтаропіўся ў столь. Нешта сціскала ў грудзях. Ён адчуваў, што яму дрэнна. Пазваць гаспадыню? Але ж позна, ды яна і не пачуе, бо яе дом далёка ад гэтай былой лазні.

      Раптам боль ў грудзях з новай сілай працяў яго, і ён засіпеў, пускаючы пухіры. Ён нібы зноў паднімаўся на гарышча, дзе было ўжо зусім цёмна, яму было страшна, і кажаны замест таго, каб разляцецца, накінуліся на яго і лезлі ў вочы, у вушы, у разяўлены ад крыку рот…

1985 г.

      Зацьменне на месяцы

      Як толькі вечар зацямніў шкло ў вокнах, на небе, быццам яе нехта раптоўна вывесіў, з’явілася поўня. Але ніхто з тых, хто весяліўся ў кватэры, яе не заўважыў.

      Потым, мімаходзь, успомнілі пра тое, што, ці пісалі ў газеце, ці чулі па радыё, быццам якраз тым вечарам і павінна было адбыцца поўнае зацьменне Месяца. Малазначная гэтая навіна тады нікога не кранула, дый не магла ўразіць: што асаблівага ў зацьменні Месяца?

      …Запалілі святло, потым зноў яго патушылі, прынеслі свечкі. Гучала музыка, звінелі келіхі, сплываў да столі цыгарэтны дым.

      Вечарынка, між тым, хоць і паволі, але заканчвалася. П’яненькая Ева была ў гэтыя хвіліны асабліва прыгожая. Як танчылі, яе разабрала яшчэ больш. На жанчын, часам здараецца, находзіць іншым разам нешта такое: хочацца стаць самай абаяльнай, рызыкоўнай, жаданай, каб кожны прагнуў да яе ну хоць бы дакрануцца; ці хочацца адцягнуцца іншым чынам: даць каму-небудзь поўху ці ўвогуле скінуць з сябе амаль усё, што надзета. Ева хіхікала, валялася на канапе, паказваючы больш за належнае свае доўгія стройныя ногі, запальвала тонкую карычневага колеру дамскую цыгарэтку і пускала над галавой праз ярка-ружовыя вусны кольцы дыму.

      На вечарынцы завіхаліся яшчэ некалькі дзяўчат і хлопцаў. Хлопцы прывялі дзяўчат з сабой і амаль усе былі разбітыя па парах, толькі Ева, царыца гэтага звычайнага, хоць і стыхійнага балявання, была лішняя, у тым сэнсе, што прыйшла на вечарынку адна. Якраз гэтая абставіна толькі падагравала пачуцці і эмоцыі.

      Да Евы недвухсэнсава прысуседзіўся Андрэй – плячысты хлопец, з шырокай шыяй барца, але «царыцы» хутка надакучылі яго просталінейныя намёкі, і яна ўскочыла з канапы насустрач Міхасю – высокаму, чарняваму хлопцу, з гожым тварам – і шматабяцальна аддзячыла яму пацалункам у вусны.

      Іншыя дзяўчаты роблена ўсміхаліся, часцей прыхарошваліся ля люстэрка і ўвогуле рабілі выгляд, быццам усё гэта іх мала кранае, але раз-пораз СКАЧАТЬ