Рай даўно перанаселены (зборнік). Алена Брава
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рай даўно перанаселены (зборнік) - Алена Брава страница 9

СКАЧАТЬ басаножкі на вялізных каблуках даюць вобраз дзяўчынкі, якая ў адсутнасць дарослых улезла ў чужыя апранахі. На горле ў яе павязаны шалік – яна хварэе на хранічную ангіну, а зараз ёй ніяк нельга прастудзіцца: яна беражэ сябе для Яго дзіцяці. Яе цела цяпер не зусім цела, а рытуальны сасуд, вымытая перад ахвярапрынашэннем дараносіца. Хутка яна адкрые Яму сваю тайну, і тады, тады… З-за кіёска, зашпіль-ваючы на хаду прарэху, выходзіць гарылападобная асобіна пароды хама сапіенс і, гучна адрыгваючы, зноў становіцца ў чаргу па піва.

      Тут, ля кіёска – баявы фарпост Юлінага кахання. Акурат на-супраць бочкі з півам знаходзіцца будынак суда, адкуль Ён выхо-дзіць у канцы працоўнага дня. Не, гэта не вольная трактоўка школьнага спектакля пра прыгоды Дон-Кіхота, што ўчыняе чарговую серыю запланаваных у гонар Дульсінеі вар’яцтваў. Юля, гэты самотны рыцар у спадніцы, паводзіць сябе абсалютна сур’ёзна, выдатніца ніколі не жартуе. З вялікай руплівасцю яна сачыняе раман, даўно напісаны іншымі. Яна скончыла школу – цяпер можна і нарадзіць, чаму ж не? А раптам менавіта сёння, спыніўшыся папіць піва ля бочкі, Ён яе заўважыць, як белетрыст Р. заўважыў Незнаёмку, што вось такім жа чынам «дзяжурыла» ля пад’езда каханага?

      Суддзю, між іншым, завуць Сямён Сямёнавіч, як блазнаватага героя класікі савецкай кінакамедыі – «Брыльянтавай рукі». Дый як яшчэ могуць зваць чалавека, які ўжо цэлы год запар праходзіць міма, іншым разам нават купляе газету ў кіёску і не бачыць скіра-ваных на яго з абажаннем прыгожых агрэстава-зялёных вачэй? Шчыра спадзяюся, што ён так і не заўважыць адзінокую постаць, якая кожны дзень тырчыць тут (замест таго, каб рыхтавацца да паступлення ў ВНУ, дурнічка), а яшчэ лепш – зменіць маршрут. Зрэшты, я магу не турбавацца: у любым выпадку «Ён» не звярне на яе аніякай увагі.

      12

      Юля паступіла-такі ў інстытут замежных моваў: дзякуючы любові да Афеліі, з-за якой яна калісьці ледзь не ўтапілася, англійскую выдатніца ведала лепш за ўсіх у класе. Малавопытная правінцыялка зняла за пяцьдзясят рублёў кут з канапай у адна-пакаёвай «хрушчоўцы» на ціхай вулачцы Берасцянскай, побач з вайсковымі могілкамі, дзе меўся рэдкасны па тым часе цуд – дзеючая царква. Такое суседства яе зачароўвае: сярод магільных крыжоў можна гуляць, рамантычна пакутуючы па Сямёну Сямёнавічу, а ў царкве ёсць мноства ікон, якія ўвасабляюць яе мару аб ахвярапрынашэнні. Захапляе Юлю і блізкасць бібліятэкі імя Пушкіна: як-ніяк, кнігі – адзінае прыстанішча, дзе яна адчувае сябе цалкам дома.

      …Некаторым людзям томікі класікі павінны выдавацца, як псі-хатропныя таблеткі ў аптэцы, – выключна па рэцэптах з круглымі пячаткамі, маючымі засведчыць факт таго, што іх падаўнік валодае дастатковай грубасцю натуры, каб не ператварыць гэтыя тэксты ў падручнік. Я часта спрабую ўявіць, якой была б Юля, не прачытай яна пра Незнаёмку ды Вялікага Гэтсбі, не глядзіся ў тыя чароўныя люстэркі, не акажыся паражонай, як заразлівай хваробай, ідэалам. Яна трымціць ад кожнай фразы, якая нясе СКАЧАТЬ