Название: Рай даўно перанаселены (зборнік)
Автор: Алена Брава
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
Серия: Другі фронт мастацтваў
isbn: 978-985-6906-58-2
isbn:
Потым яна зацяжарала і нейкі час спадзявалася, што віноўнік ажэніцца з ёю. Але ён неўзабаве звольніўся, а яе перавялі ў аддзел. Сюды яна вярнулася, здаўшы дзіцятка ў яслі на круглыя суткі.
Яна яшчэ маладая і працягвае спадзявацца на шчасце. Дзіцятка, дзяўчынка, ужо вучыцца чытаць, лежачы ў сваёй улюбёнай схо-ванцы – на дыванку паміж матчыным ложкам і дзвярамі балкона, у той час як новыя і новыя мужчыны прыходзяць, каб пакарыстацца целам яе маці. Некаторыя з іх хутка згінуць у алкагольным віры, другія – у турме, трэція проста знікнуць: вакол столькі жанчын, якія чакаюць цуду, і ўсіх трэба паспець ашчаслівіць! У любым выпадку, ніводны з іх не затрымаецца тут надоўга. Хутка ў жыцці перадавой работніцы хімкамбіната застануцца адно бязрадасная праца, хваробы дзіцяці ды тлумныя сходы ў «чырвоным кутку». На саракагоддзе адміністрацыя і прафкам падораць ёй чыгунны бюст Правадыра, цяжкі ды пусты ў сярэдзіне, як перакулены гаршчок. Чамусьці адзінокім працаўніцам заўжды дораць бескарысныя падарункі, не ў прыклад іх замужнім калегам, якія атрымліваюць ад прафкама то набор каструлек, то какетлівыя фіранкі для кухні. Што зробіш, у правінцыйным гарадку жанчына, якая не мае мужчыны, ператвараецца ў касавы апарат, штодня выбіваючы кошт хлеба ды гарэлкі, бо іншых спосабаў заняць сябе тут няма. Канечне, можна яшчэ патруляваць вуліцы ўвечары з чырвонай павязкай на рукаве, што яна пэўны час і рабіла – з патаемнай мэтай пабрацца шлюбам з малайцаватым дружыннікам. Аднак на яе не спакусіўся нават ніводны парушальнік грамадскага парадку.
Тая, што была калісьці дзяўчынкай, нічога не можа зразумець. Гарэла ж, гарэла калісьці Калядная Зорка над беднай вёскай! Ёй дакладна абяцалі цуд Кахання! Жанчыны заўжды чакаюць цуду, які прынясе ім мужчына ў загрубелых ад працоўных пяцігодак далонях. Так тут павялося! Значыць, усё падман? Усё-усё? Пры-ходзячы з працы, яна падоўгу ляжыць на ложку тварам да сцяны, спрабуе піць, б’е дачку. Пустата ўнутры яе пагражае разрасціся, зліцца з пустатой вонкі, яе вось-вось раздушыць, як жабу, паміж дзвюма хімерычнымі плоскасцямі. Ёй становіцца СКАЧАТЬ