Название: Час чумы (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-6701-43-0
isbn:
– Ты, князь, не сядзеў на тым рубяжы. Твае жонка і дзіця не паміралі ад голаду, і немцы не кідалі ім, акі псам, скарынкі на зямлю. Але і ты падпісаў з біскупам вечны мір.
– Які гэта мір, ты, кульгач, ведаеш, – сказаў Віславус, стараючыся патрапіць у лад князю. – На той сядміцы двух нямчынаў-выведнікаў на гасціны да вадзяніка выправілі…
– Дай мне мовіць, – спыніў яго Валодша і падняўся. – Мір мірам, а лацінцаў братамі не зваў і, пакуль жывы, не назаву! – Ён секануў рукою паветра.
Пасланы біскупам клірык і яго схіляў некалі прыняць новую веру. «Асвяці душу і розум ісцінным законам Божым, – пранікнёна казаў красамоўны рыжанін, – і Бог прыспорыць табе і твайму каралеўству велічы і моцы».
Пасля новага хрышчэння, абяцаў клірык, вучоны святар Генрых, што піша Лівонскі летапіс, праславіць імя полацкага караля на ўвесь хрысціянскі свет. Валодша ўспомніў, як адказаў тады. Адказаў гожа: «Ад Адама і Евы да патопу, ад царства Саламонавага да Аўгуста, ад страсці да ўваскрэсення – пра ўсё я ведаю і вучэння ад вас не прыму. Дасць Бог, здабуду славу ад іншага чыну».
Тое мільганула цяпер у памяці, як пошуг бліскавіцы.
– Не лацінец мой бацька! – усхапіўся з лавы Васілька. – Па-старому моліцца! Рымская царква ўпусце стаіць! Вокны каменнем пабілі, а лацінскі поп у Рыгу ўцёк.
– Любіш бацьку, – пахваліў Валодша. – Толькі, княжыч, вокны ў пустой царкве біць – вычын невялікі.
– Дазволь слова сказаць, княжа, – устаў кульгавы Збыслаў.
Валодша ў згодзе нахіліў голаў. Ён ведаў, пра што скажа стары ваявода, і чакаў ягоных слоў, бо час ужо быў пакідаць папрокі і кпіны і прыступацца да галоўнага.
– Як князь Усевалад біскупа слухае, ты чуў. – Кульгач абапёрся на стол звітымі з жылаў рукамі. На дзясніцы не ставала сярэдняга пальца. – Ад той самай пары ў Альберта не быў і на граматкі ягоныя не адпісваў. Ты пра вялікі пажар у Рызе ведаеш. Нашы людзі з літоўцамі чырвонага пеўня пусцілі. Згарэла царква лацінскае Багародзіцы, згарэў дом біскупаў, згарэла царква братоў-рытараў…
– Агню пад вугал пакласці – няхітры чын, – бадай, ужо супраць волі, аднак сарваліся яшчэ з Валодшавых вуснаў насмешлівыя словы.
Але разумны Збыслаў, адчуўшы ў князю перамену, пусціў іх міма вушэй.
– I летась добра паслужыла Герцыка біскупу, калі пабілі рытараў з Куканоса.
Валодша і Віславус заківалі. Сапраўды, летась герцыкскія кметы няблага адмыліся ад ганьбы ў чужынскай крыві, а за дзесяць знаных нямчынаў Рыга пасылала на караблях багаты выкуп.
– Кажы, што князь Усевалад перадаваў! – загадаў Валодша старому ваяводу.
– Перадаваў: жадалі і жадаем быці з Полацкам. А другі раз у Рыгу хочам з табой схадзіць. Ад Герцыкі пойдуць твае стругі купна з нашымі.
– Добра мовіў. – СКАЧАТЬ