Таямніцы полацкай гісторыі. Уладзімір Арлоў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Таямніцы полацкай гісторыі - Уладзімір Арлоў страница 31

СКАЧАТЬ Духам напоўніўся розум яе, – гаворыцца ў «Жыціі», – і сказала сабе: «Што будзе, калі надумае бацька аддаць мяне замуж? Калі здарыцца так, смутку гэтага свету нельга будзе пазбыцца!» I яшчэ сказала сабе: «Што ж паспелі роды нашыя, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж, і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула слава іхняя, быццам прах, горай за павуцінне. Затое жанчыны, што жылі раней і, узяўшы моц мужчынскую, целы свае аддалі на пакуты, і паклалі галовы пад меч, а іншыя хоць і не схілілі шыі свае пад жалеза, але мячом духоўным адсеклі плоцкія асалоды – тых памятаюць на зямлі…»»[3]

      Найпадобнейшая Еўфрасіння, ігумення Полацкая. Помнік у Полацку.

      Прадслава прыходзіць у манастыр.

      Удава князя Рамана Усяславіча, якая была ігуменняй, выслухала пляменніцу і, гледзячы на яе хараство, скрозь слёзы прамовіла: «Дзіця! Як магу я такое ўчыніць! Твой бацька даведаецца і гнеў свой абрыне на маю галаву. Ды і маладая ты яшчэ векам несці цяжар манаскага жыцця. I як здолееш ты пакінуць княжанне і славу гэтага свету?»

      Але князёўна дамаглася свайго і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла пострыг, каб прысвяціць жыццё духоўнаму ўдасканаленню. Беларускі даследчык «Жыція» Аляксей Мельнікаў лічыць, што здарылася гэта найверагодней 25 верасня, удзень святой Еўфрасінні Александрыйскай.

      Князь Святаслаў ад гора рваў на галаве валасы, а княгіня Сафія галасіла па дачцэ, як па нябожчыцы. Гэта было першае і вельмі цяжкае выпрабаванне юнай Хрыстовай нявесты.

      Прыход Прадславы ў манастыр і звязаныя з гэтым акалічнасці даюць магчымасць удакладніць дату яе нараджэння.

      3 «Жыція» вынікае, што пострыг адбыўся, калі будучай асветніцы было дванаццаць гадоў. Князь Раман, чыя ўдава кіравала манастыром, памёр каля 1116 года (па іншых звестках – У.А.). Толькі пасля гэтага Прадславіна цётка магла зрабіцца ігуменняю. Значыцца, князь Святаслаў-Георгі з княгіняю Сафіяй спраўлялі даччыны радзіны не раней за 1104 або 1101 год.

      Пакладзіце перад сабою таўшчэзныя тамы «Всемирной истории», пагартайце энцыклапедыі ды паспрабуйце знайсці ў Еўропе XII стагоддзя жанчыну, якую адукаванасцю і ўсім, зробленым дзеля асветы свайго народа, можна паставіць побач з Еўфрасінняй. Не ведаю, што атрымаецца ў вас, а мяне такія пошукі пераканалі: Усяславава ўнучка ў той эпосе не мела роўных сабе і ў славянскім свеце, і на ўсім еўрапейскім кантыненце.

      Яна не сканчвала універсітэтаў Па-першае, жанчын у сярэднявечныя універсітэты не прымалі. Па-другое, калі Прадслава нарадзілася, у Еўропе, здаецца, была ўсяго адна альма матэр – у Балонні. У Парыжы і Оксфардзе яны адчыняцца пазней.

      Еўфрасінніным універсітэтам была тагачасная літаратура.

      Сярод кніг, якія перакладалі і перапісвалі, прыехаўшы на ўсход славянства, візантыйскія святары ды іх мясцовыя паслядоўнікі, болыпасць складалі, вядома, царкоўныя творы. Але ў княжыя палацы і ў манастыры траплялі таксама хронікі, гістарычныя аповесці, прыродазнаўчыя трактаты.

      Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам. Апрача Бібліі яна чытала творы рымскіх і візантыйскіх СКАЧАТЬ



<p>3</p>

Тут і далей урыўкі з «Жыція святой Еўфрасінні Полацкай» падаюцца ў перакладзе Аляксея Мельнікава.