Название: Сланы Ганібала (зборнік)
Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная публицистика
isbn: 978-985-6701-79-1
isbn:
– Как это «не»? – не зьдзівіўся, а абурыўся таварыш маёр.
– Не працуе, – пацьвердзіў я, адчуваючы, як пачынаюць слабець ліпуча-халодныя пальцы страху, што сьціскалі маю істоту.
– Почему?
– Таму што ён памёр, – адказаў я.
Вочкі-сьвярдзёлкі замітусіліся й страцілі вастрыню. Таварыш маёр, здавалася, ніяк ня мог пагадзіцца з тым, што ягонае ведамства, якое ведала ўсё і ўсіх, магло так элемэнтарна спудлаваць. Аднак ён зразумеў, што такімі рэчамі, як бацькава сьмерць, не жартуюць, і адразу абвяў. Яшчэ былі нейкія пытаньні, было папярэджаньне, што пра нашую сустрэчу ніхто не павінен ведаць, але ён бачыў, што я ўжо не баюся, і, пэўна, вырашыў «раскалоць» мяне, дачакаўшыся больш зручнага выпадку.
Дзякуй табе, тата, што ты быў тады поруч са мною. Каб ты ведаў, як я шкадую, што не пасьпеў дасягнуць таго веку, калі мая й твая душы маглі б ператварыцца ў злучаныя між сабою ёмістасьці: ты так і застаўся для мяне рэччу ў сабе.
Я нарадзіўся ў таты з мамаю ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна – паводле календара савецкага. Мой дзень нараджэньня ў жніўні, значыцца, у сакавіку, калі вялікі правадыр народаў нарэшце выправіўся на той сьвет, я ўжо існаваў, ды мог не нарадзіцца, бо пасьля ўрадавага радыёпаведамленьня мама пачулася зусім блага. Сьвет гінуў, ад роспачы мама ў гістэрыцы рвала валасы й надоўга трапіла ў лякарню. Але тым разам савецкая мэдыцына перамагла (нашы савецкія хворыя – самыя здаровыя хворыя ў сьвеце!), і, перачакаўшы, відаць, непамысныя для мяне дні задыякальнага знаку Льва, я шчасна нарадзіўся на трэці дзень Дзевы.
Мы жылі ў скарбовым драўляным доме, якога ўжо не існуе. Акурат на месцы нашага дому й саду цяпер Палац культуры вытворчага аб’яднаньня «Шкловалакно», і, калі ў Полацак прыяжджаў беларускі сьпявак з Амэрыкі Данчык, я зь сябрамі марна спрабаваў там растлумачыць госьцю, што такое – палац культуры.
Дом быў падзелены перабойкаю на дзьве часткі: у адной месьціліся народны суд і гарадзкая пракуратура, у другой – наша двухпакаёвая кватэра. Мой дзіцячы ложак стаяў пры сьцяне, за якою былі нежылыя памяшканьні. Часам я спалохана прачынаўся сярод ночы і, сьцяўшыся пад коўдраю, слухаў, як за сьцяною хадзілі, прыцішана гаманілі й чыркалі запалкамі нейкія людзі. Мяне апаноўваў ня проста страх, а страх, зьмяшаны зь невымоўнаю гідлівасьцю; кшталт таго страху я перажыў нядаўна ў лесе, убачыўшы на альховай галіне над галавою клубок вужакаў. А тады, у маленстве, мая пасьцель рабілася мокрая ад халоднага поту (а на самым пачатку сьвядомага жыцьця, напэўна, ня толькі ад поту), і я, ня маючы болей змогі трываць гэтую пакуту, клікаў на паратунак маму.
На мой голас заўсёды прыходзіў тата. Ён гладзіў мяне цяжкой даланёю па галаве, казаў нешта супакойлівае, і я засынаў. Калі праз шмат гадоў, ужо ў студэнцтве, я зь сьмехам узгадаў тыя начныя прыгоды, бацька, не падтрымаўшы жартоўнага тону, сказаў, што там, за сьцяною, у гэбістаў было патайнае месца сустрэчаў з сэксотамі, і я спасьціг прычыну свайго прасякнутага агідаю дзіцячага страху СКАЧАТЬ