Название: Дагератып
Автор: Людміла Рублеўская
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежное фэнтези
isbn: 978-985-7165-11-7
isbn:
– З мяне гарбата.
Усё-ткі з ім проста… І паўкеды – не “хлёпанцы”, дзіркі ў калготах схаваюць (а дзіркі якраз былі, як я ўпэўнілася, сцягнуўшы нарэшце ў вітальні чаравікі).
Каб весялей працавалася, Гальяш уключыў на ноўце музыку, прычым падборка была самая дзіўная. Дэпрэсіўныя скавытанні «Металікі» змяняліся энергічным «Хто ты гэткі? Свой, тутэйшы! Чаго хочаш? Долі лепшай!», меладычнае пяшчотнае «Алоха» гавайскага спевака Камакавівы, які загінуў, задушаны ўласным тлушчам – фолк-рокам фэнтэзійнага кшталту. Пра рыцараў, эльфаў і драконаў. Асабліва гаспадару падыходзіла песенька пра Міхеля, у якога ёсць калодзеж, дзе жыве Ундзіна. І нічогенька таму мужыку больш не трэба, ні гаспадыні ў хаце, ні золата, ні кароны, ні трона… Бо «у Міхеля ёсць калодзеж, у калодзежы ёсць Ундзіна».
Каб выцягнуць усе транты з кладоўкі, спатрэбілася не менш за гадзіну. Падшыўкі «Нового мира» і «Науки и жизни» сямідзясятых гадоў, перавязаныя «шпагатам» – скручанай з жаўтлява-брунатнай паперы вяровачкай, мех старога мужчынскага абутку, выцвілыя балоневыя курткі, радыёла, набор медыцынскіх баняк у палатняным мяшэчку… Музей сац-арта.
– Слухай, і не шкада табе з'язджаць? – не вытрымала я. Гальяш трохі прамарудзіў, перш чым кінуць у гару хламу, асуджанага на сметніцу, настольную лямпу на гнуткай металёвай ножцы, але без абажура, шнура і лямпачкі.
– А што я тут забыўся? – адказ прагучаў нечакана злосна-тужліва, нібыта той, хто гаварыў, сам сябе пераконваў. – Магчымасцяў для працы – трохі больш, чым ніякіх, выбіць фінансаванне экспедыцыі – лягчэй самому ў жабу ператварыцца. Тэма мая нікога тут не цікавіць, бо каўбасы ад яе не прыбавіцца.
– А родныя? – не здавалася я. – Не засумуеш?
– Маці без мяне цудоўна абыходзіцца ўжо дваццаць гадоў, – Гальяш страсянуў русявым чубам. – Жыве ў Швецыі, дзе ў яе іншая сям'я, і два мае зводныя браты там таксама па мне не плачуць. Бацьку ўвогуле не ведаю. Мяне выхоўвала бабуля. Яна калісь сышла ад майго дзеда – доктара навук і ўладальніка гэтай кватэры, у хрушчоўку да простага інжынера па пральных машынах. У той час, дарэчы, гэта была супертэхніка, кшталту нана-тэхналогій. Нічога сабе сямейка, так? Мае першыя ўспаміны – я лаўлю ў лазенцы павукоў, саджу ў слоік і адчуваю сябе непатрэбным і падкінутым, як Гары Потэр да Хогвардса.
Я агледзела ўпэўненую постаць гаспадара і не змагла ўявіць яго затурканым худзенькім Гары Потэрам у каморы альбо лазенцы. Да таго ж я ў сям'і расла маленькім баством, для якога тата прыладжваў на балконе гамак, мама шыла касцюмы прынцэсы, а бабуля не клала ў варыва цыбулі, якой я не цярпела, і мне цяжкавата ўявіць іншае дзяцінства.
– А я думала, ты ў гэтай кватэры вырас…
Гальяш шпурнуў у гару хлама гумавую грэлку калісьці бэзавага колеру.
– Дзед СКАЧАТЬ