Дагератып. Людміла Рублеўская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Дагератып - Людміла Рублеўская страница 2

Название: Дагератып

Автор: Людміла Рублеўская

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Зарубежное фэнтези

Серия:

isbn: 978-985-7165-11-7

isbn:

СКАЧАТЬ параненага лася, якога выцягнулі з дрыгвы – а цалкам магчыма, ён проста сам пайшоў туды паміраць. Я глядзела, як хлопец падчас аповеду няўважна адкідвае даланёй доўгі русявы чуб, як пасміхаюцца ягоныя вусны з цвёрдым «мужчынскім» абрысам, як на шчацэ бялее маленькі стары шнар… І разумела, што ўліпла. І вельмі няўдала.

      Гэты малады чалавек не цікавіўся беларускай літаратурай, у яго была дзяўчына, і ён у хуткім часе павінен з'ехаць за мяжу.

      Пасля мы яшчэ некалькі разоў сустракаліся ў той жа кампаніі – глядзелі фестывальныя фільмы, потым абмяркоўвалі іх у кавярні, аднойчы Гальяш нават правёў мяне дахаты – ну, не тое што правёў, яму проста было па дарозе, і акрамя сяброўскіх размоў, нічога не адбылося…

      А цяпер і не адбудзецца. І я буду жыць у гэтай кватэры з высокай столлю, з пафарбаванымі яшчэ за савецкім часам жоўтай крэйдавай фарбай сценамі і цяжкой бронзавай люстрай, у якой не хапае лямпачак… І вышукваць сляды былога гаспадара, і адгадваць, ад чаго ўтварылася гэтая драпіна на сцяне, і гэтая пляма на стальніцы…

      – Праходзь, пакажу, дзе што.

      А ў мяне ўзнікла пакутлівая дылема: здымаць ці не здымаць чаравікі? Зняць – выявіць сябе выхаванай дзяўчынкай, тым больш і гаспадар у гумавых сініх «хлёпанцах», як кажа мая бабуля, і такія ж запасныя «хлёпанцы» для гасцей стаяць у вітальні… Але вельмі верагодна, што чорныя мае калготкі парваліся на вялікіх пальцах, і я буду крадма і пакутліва сцягваць дзіркі ўбок, каб пальцы з іх не вытыркаліся, і больш ні пра што думаць не змагу, акрамя як заўважыць хлопец, што я ў дзіравым, альбо не.

      Паркет чысты, але лакам не блішчыць… А, пашкандыбаю ў сваіх жаўнерскіх чаравіках, выяўлюся такой нефармалкай.

      Падчас азнаямляльнай экскурсіі я глядзела ў шырокую спіну біёлага, і гэта моцна адцягвала ад успрыняцця інфармацыі, яна даходзіла да свядомасці як праз пылявы фільтр. “З суседзямі асцярожна, старыя «актывісты», зрэагуюць на любы гучны «чых». Кран падцякае, пастараюся памяняць перад ад'ездам пракладкі. На гаўбцы барахло, якое ўсё варта выкінуць, але калі знойдзеце, што скарыстаць – калі ласка. Ровар, дарэчы, яшчэ на хаду. Талеркі ўсялякія ды рондалі маюцца, мыць ці не мыць – вырашаць вам. Тэрарыумы-серпентарыі свае я дамовіўся ўжо, куды падзець, не зважай на іх. Вось кнігі і часопісы прашу ўсё-ткі не выкідваць. Мог бы – забраў, але за акіян валачы не выпадае. Да таго ж, можа, прыйдзецца вяртацца”.

      Вычутае ў апошняй фразе змусіла здрыгануцца: «прыйдзецца». Гэта значыць, вяртацца не збіраецца.

      Я нарэшце ўважліва азірнулася: так, гэта кватэра чалавека, які сабраўся ў бежанцы. Дыван згорнуты, як вялізны пыльны вусень. Перавязаныя стосы кніг ляжаць проста на падлозе, побач са спакаванымі валізамі, у расчыненых шафах гуляе паветра. Ой, а вось і згаданыя серпентарыі-терарыумы… У шкляных скрынках, адмыслова падсвечаных, неверагодна марудна варушыліся істоты, з якімі я не жадала мець ніякіх зносінаў, нават на адлегласці. Ніколі не зразумею людзей, якія могуць жыць побач з гэтай поскуддзю… СКАЧАТЬ