Рыбін горад. Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыбін горад - Наталка Бабіна страница 8

СКАЧАТЬ пры месяцы, цягавітая дабрацінская бабуля Лёніха. Куды ж гэта яна пнецца ноччу? Лёніха ехала даволі павольна, баялася, пэўна, упасці на начной сцежцы. Па сваёй звычцы яна нешта неразборліва мармытала. Нарэшце званочак аціх. Добра, што я паспела бухнуцца ў баразну, а то заўтра і Дабрацічы, і дачы даведаліся б, што Макрыньчына Алка выходзіць ноччу на поле і чаруе, і Лёніха прысягала б, што бачыла ў мяне ззаду хвост памерам з верацяно. Я Лёніху добра знаю.

      Не паспела я перавесці дух, як на дарозе з другога боку гарода з’явілася яшчэ адна постаць, якая шыбавала ў супрацьлеглы бок. Наш знакаміты паэт Міхась Яраш ішоў хутка, мэтанакіравана, але разпораз аглядаўся, нібыта напалоханы. У месяцовым святле яго твар выглядаў надзвычайна белым. Здаецца, і гэты мяне не заўважыў. Перачакаўшы яшчэ трохі, я вылезла зпад свайго куста, перавяла дыханне і зноў узялася за матычку.

      Аднак якое ажыўленне пануе ў Дабрацічах ноччу! Ніколі б не падумала. Цуд і дзіва. Навошта і куды папёрлася Лёніха сярод ночы? Не на любоўнае ж спатканне! Здаецца, час кахання для яе прайшоў. Не, цалкам верагодна, што яна яшчэ можа выйсці замуж (і гэта будзе ужо чацвёрты раз), але ж не будзе яна дзеля любасцяў раз’язджаць па начах на ровары! Дык куды яна паехала? А Міхась? Няўжо ж ходзіць да якой маладой дачніцы – у тым жа баку дачы? Цікаўнасць грызла мяне мацней за камароў, бо вадкасць ад цікаўнасці пакуль не прадаецца ў парфумерных аддзелах універсальных магазінаў, і цікаўнасць не губляе празрыстасці, нават калі табе пяцьдзясят.

      Некалькі гадзін я рупна працавала, канцэрт на Бугу заціх, і начны спакой час ад часу парушаўся толькі дзіўнымі гукамі – недзе гудзеў гудок, нудна, працягла, на адной ноце, а потым абрываўся з падвываннем. Да такога гуку я звыкла з дзяцінства – так час ад часу гуло нешта на мяжы, мы, дзеці, звязвалі тады гэты гук з таямнічай «сігналізацыяй».

      Поўня паступова сышла з зеніту, справілася і я са сваёй работай. Засталося яшчэ толькі некалькі караценькіх папярочок. Я здалёк пачула зваротны Лёнішын званочак, бо прыслухоўвалася, і загадзя грунтоўна схавалася за куст. Цяпер я не адрывала ад Лёніхі вачэй увесь час, пакуль яна ехала ўздоўж нашага гарода, і разгледзела, што на багажніку яе ровара прымацавана нейкая вялікая валіза… Але тут маё сэрца стукнула і спынілася: проста насупраць мяне за мяжой, на нейтральнай паласе, у хмызняку стаяла нешта… нехта… не, пэўна, усё ж нешта – высокая, вышэй за чалавечы рост, фігура ў нейкім белым балахоне, з чорнай плямай замест твару. Гэтае нешта глядзела ў наш бок! Лёніха, нічога не заўважаючы, праехала. Белы прывід ціха адступіў і растаў у тумане, што расплываўся ад Буга.

      Застыўшы, я адчувала, як жах, не варты пяцідзесяцігадовай кабеты, але ад гэтага не менш разбуральны, плюшчыць ды расчыняе мае вантробы. Хто або што ж гэта магло быць!? Акрамя адказу «смерць», нішто іншае не прыйшло мне на розум. Менавіта так выглядае смерць паводле дабрацінскіх меркаванняў, так мы ўяўлялі смерць у дзяцінстве, так я ўяўляю яе і цяпер: гіганцкая жанчына ў белым, СКАЧАТЬ