Рыбін горад. Наталка Бабіна
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Рыбін горад - Наталка Бабіна страница 5

СКАЧАТЬ за воду. Вкусная. Пойду я, может, тётя Маша уже вернулась.

      Хлопец нетаропка пайшоў, і неўзабаве ад Лёнішынай хаты, якая стаіць за асінавым гайком, данёсся лямант – Лёніха глухая на старасці год, бы даўбешка, таму ўчастковаму прыйшлося добратакі напружваць голас, каб дакрычацца.

      – А хто? А што? – дапытваўся ўчастковы.

      – Верыш, нікога не было! Верыш, не бачыла! Не, нікога там паблізу не было! Не бачыла ровара! – час ад часу даносіў да нас вецер адказы цёткі Мані.

      Строга кажучы, гэты эпізод з участковым не меў да таго, што адбылося потым, непасрэднага дачынення. Ён не быў тым каменьчыкам, які зрушыў лавіну. Каменьчык гэты рэпнуўся недзе ў іншым месцы і ў іншы час. Але ён быў першай незвычайнасцю, першай неспадзяванкай, першай рысачкай у шэрагу дзіўнасцяў. Пасля яе неспадзяванкі пасыпаліся, пасыпаліся і вельмі хутка ператварыліся ў лавіну.

      Каханне і ўдача Геніка Уругвайца

      Магчыма, гэты самы каменьчык зрушыў Генік Гадун Уругваец. Генік Гадун Уругваец, сухі і прыгожы, аматар партвейну і поткі, на што часцяком ў полі скардзіцца бабам яго жонка Каця. Цесля, пчаляр і майстра, статны і здатны, у старых нагавіцах і зазвычай босы, ён настолькі шчыльна знітаваны з зямлёй, што, цалкам магчыма, менавіта ён зрушыў лавіну… Калі так, то адбылося гэта наступным ранкам.

      Трава на падвор’і зжухла, сонца смаліць штодзень мацней, і нават сосны шумяць у абсалютна высахлым паветры інакш, чым звычайна. Хаця ўвогуле гэтыя высачэзныя дрэвы маюць такі выгляд, быццам ненажэрная спякота іх не датычыцца. Канечне, з такімі каранямі – ледзьве не да магмы – можна не звяртаць увагі на спёку! Тут, пад намі, уся зямля прасякнута спляценнямі магутных каранёў. Падземны жывы свет. Нябачная частка агульнага божага цуду.

      Бабуля папусціла кіём па курыцы. Кій – яе неад’емная частка. Сімвал і стымул у першапачатковым значэнні гэтых словаў. Кіем па курыцы, паленам па кату, калком па карове – яе манера. Што праўда, яна ніколі не трапляе. Курыца, узмахнуўшы для прыліку крыламі, адскочыла ад ганка, куды была кіравалася.

      – Коб тэбэ дэ! – крычыць баба; бабін звычайны праклён, значэння якога я не ведаю.

      Я падаю бабе кій. Яна ўмываецца каля дабітага рукамыйніка. Акуляры паклала на палічку, кій прыпёрла да бар’яка. Худая, паменшала ростам, амаль сляпая, з рукамі, якія не адмываюцца ад закарэлай у дробных трэшчынках зямлі. Твар яе, раней моцны і грубы, ссох. Унукі, якія наязджаюць да дабрацінцаў летам, клічуць яе ведзьмай. Няпэўнымі рухамі яна палівае ваду на вочы, а рукі брудныя, не адмываюцца.

      Успамін: я ляжу на ложку, мяне курчыць і вывяртае. Дзіцячая інфекцыя. Хвароба брудных рук (зямлі, якая набілася ў дробныя трэшчынкі скуры). Бабуля лаецца ўвесь час, пакуль не прыязджаюць з горада бацькі: мая хвароба замінае ёй ісці на поле. Дастаецца ўсім: маме, яе неразумнай і нявартай дачцэ, якая папёрлася ў горад і кінула на яе, бабулю, гэтых агімолкаў,[5] нам з Улянкай як цэламу, што перашкаджае ёй, Макрыні, жыць, і кожнай з нас у прыватнасці СКАЧАТЬ



<p>5</p>

Аглаедаў (абл.)