Название: У чым яго крыўда?
Автор: Гарэцкі Максім
Издательство: Public Domain
Жанр: Зарубежная классика
isbn:
isbn:
– Ага, пайду! А там ужо сядзіць гэты свяценькі Халімон, пачне прасіць (Лявон з'ядліва ўдаў старога Халімона): «Прачытайце, Рыгоравіч, што-небудзь бажэсцвенае…»
– Ну дык што, калі папросіць? – дзівуецца на яго нездаволенне матка. – І дзядзіна папросіць, каб прачытаў ёй што-небудзь слёзна-жаласнае. Хто што любіць, той таго і просіць. Ну дык што?
– Нічога!
Доўга ўсе маўчаць. Бацькі чакаюць, ці не скажа сын чаго яшчэ. А сын гаворыць толькі ў сваіх думах: «Мінуўся час, калі я быў усякаму Халімону дурным чытакам».
Але змякчыўшыся і перайшоўшы з злосці на пакуту, якая горш яшчэ з'ядала яму сэрца, ён разважае ў думках: «Праўда, чаму я стаў такі крывы?» І каб хоць трошкі абязвініцца, не столькі перад бацькамі, колькі перад самім сабою, і тым зменшыць прыкрую пакуту, ён нарэшце парушае нуднае маўчанне:
– Не хацелі мяне малога нікуды пускаць, вось я і адзвычаіўся.
Тады крыўдзіцца бацька. Ён нават узнімае галаву.
– Хто цябе не пускаў? Як пачаў вучыцца, калі хацеў – гуляў…
– Не хачу я з вамі спрачацца. Вось падушку ўзялі б сабе пад галаву.
– Я падам! – падлівае ласкі матка.
– На печ падушку?! Хм!.. – чмыхае бацька. – Каб яна тут упылілася, ці што?
Ён папраўляе пад галавою свой армячок і кажа сыну з наўмыснай бесклапотнасцю:
– Э, што там куды хадзіць і ездзіць! Як сабе ведаеш. Во, дзякуй табе, што сядзіш з намі старымі. Прачытай-ка ты хоць нам… Што ты там такое чытаеш?
– Гэта вам будзе нецікава слухаць.
– Чаму нецікава? Што там такое? – не маўчыць бацька.
– Ну, песні розныя, наскія, запісаныя ад народу вучонымі людзьмі.
– Дык нашто гэта яны запісвалі? – дзівіцца матка і просіць: – Прачытай-ка ж нам іх, Лявонічка!
Лявон ведае, што просяць яны так сабе, абы наладзіць з ім нейкую духовую сувязь і разагнаць яго невясёлыя думкі. І ён чытае, нудна і нецікаўна, пару-другую жніўных песень. Бацька спачатку слухае, ды зараз галава яго сцішаецца на армячку ў дрымотным супакоі. Матка ж баіцца і руку перамяніць, а калі чытаннік азірнуўся, яна сумысля падпіраецца другою рукою, каб паказаць, што не заснула, слухае! І з далікатнасці, як думае Лявон, яна гаворыць:
– А сыночак мой! Гэта ж і ў нас іх пяюць. Глядзі, га! Вось жа нехта не паленаваўся, аддрукаваў у кніжцы. Схадзі, Лявонічка, прачытай іх дзядзіне. І я пайду з табою, калі адзін не хочаш, – хапаючыся, дадае яна.
– Не пайду.
– Чаму? Сходзім.
– Сяння ўжо позна…
– Ну во: не пайду і не пайду. Сядзіш цалюткі дзень у хаце.
Сказаўшы так, матка ўжо безуважна маўчыць. І бацька даўно маўчыць, бо спіць.
Лявон моўчкі лістае кнігу – і гастрэй пакутуе, калі таксама безуважна шумяць лісты паперы.
– А СКАЧАТЬ