Паўлінка. Купала Янка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Паўлінка - Купала Янка страница 3

Название: Паўлінка

Автор: Купала Янка

Издательство: Public Domain

Жанр: Зарубежная классика

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ Гэта ж я не выжыву з сораму, людзі вочы выберуць, нельга будзе на свет паказацца. Цяпер і то колькі ўсякай брыды ўслужлівыя суседзі і суседкі на нас вернуць, а што і гаварыць тады, як нам гэта «бог наш уцечка» не ўдасца.

      Якім. Не бойся, золатца, не зловяць! Усе пойдзе гладка. Заутра ў вас вечарынка; пасля вечарынкі ўсе будуць спаць моцна, так што хоць з гарматаў страляй – нічога не пачуюць. Я ўсё акуратна прыгатую, ты толькі звяжаш у клумак што патрэбнейшае, а там праз момант – і ты мая на векі вечныя.

      Паўлінка (нібы са злосцю). Не я твая, а ты мой на векі вечныя!

      Якім. Ну, хай будзе, як Сора казала; але гэта толькі тады у нас выйдзе, калі ты прыстанеш на тое, аб што я цябе прасіў і прашу.

      Паўлінка (падумаўшы, смеючыся). Ну, згода да… заутрашняга дня, а там пабачым.

      Якім (павесялеўшы). І дауно ужо трэ было гэтак сказаць, мая ты кветачка майская. Заутра вечарам, як толькі ўсе паукладаюцца, – я ужо у садзе пад акном буду на цябе чакаць. Ты аконца адчыніш, лахі пад пахі ды скакель з хаты у сад, як пятух!

      Паўлінка. Гэта ты, як пятух, а я, як…

      Якім (перапыняючы). Як курыца.

      Паўлінка. Не курыца, а як зязюлька.

      Якім. Як зязюлька, праз акно фырр! а пятух цап, а поп крапілам пырсь! а там…

      Паўлінка. (смеючыся). А там ізноу фырр!.. Размахвае рукамі і хоча вырвацца. Якім мацней прыціскае яе к сабе і хоча пацалаваць; яна нібы баронщца, а пасля хватае яго за шыю і доўга горача цалуюцца.

      Якім. Ох, каб гэтак усе жыццё і кожную мінутку.

      Паулінка. Ого! Разласавауся!.. Аскому нагоніш, пакуль ахвоту спагоніш. (Прыслухаўшыся.) Ой, недзе туркоча! Ці не едуць толькі нашы з торгу!

      Якім (прыслухаўшыся). Такі ж нехта едзе!

      Паулінка (сумна). Значыцца, Якімка, трэба ўжо табе рабіць фырр!

      Якім (устаючы, з уздохам). Нічога не парадзіш – трэба!.. Ой, гэтыя бацькі! І чаму гэта не родзяцца на свет дочкі без бацькоў!..

      Паўлінка (устаючы). Ах, чуць не забылася. Ці прынёс мне тое, што абяцаўся?

      Якім. А як жа, прынёс, мае ты золатца. (Дастае з кішэні фатаграфію і аддае Паўлінцы.)

      Паўлінка (прыглядаючыся да фатаграфіі, весела). Вот так добра! Заместа аднаго маю ужо двух: аднаго, што сам ходзіць да дзяучат і рукам волю дае, а другога, што трэба насіць за… пазухай. (Смяецца.)

      Якім (любуецца ею, хватае і цалуе). Ах ты, зязюлька мая ненаглядная!

      Паўлінка (баронячыся). Ну, ну, петушок! Не гарачыся: паспееш з козамі на торг. (Выпіхаючы Якіма з хаты.) Марш дадому! Раз, два, тры!..

      Якім (у дзверах). Помні, Паўлінка, – заўтра!.. (Выходзіць.)

      З'ява 3

      Паўлінка адна

      Паўлінка (папраўляе ложак, пасля прыглядаецца да фатаграфіі, цалуе яе і хавае за пазуху, прыціскаючы грудзі рукамі). А што, смачна? цёпленька?… Га?… Каля самага сэрцайка дзявочага… Пэўна чуеш, СКАЧАТЬ